Ганна Атрошчанка
Ганна Атрошчанка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ганна Мікалаеўна Атрошчанка |
Нарадзілася | 20 жніўня 1949 (71 год) пасёлак Чырвоны Рог, Добрускі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | рэдактарка |
Жанр | паэзія |
Мовы | беларуская, расейская |
anita-18.blog.tut.by |
Ганна Атрошчанка (нарадзілася 20 жніўня 1949 году, пас. Чырвоны Рог, Добрускі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларуская пісьменьніца і журналістка.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рабіла на будоўлі, на заводзе «Пускавыя рухавікі», потым у рэдакцыях гарадзкіх газэт: «Вестник района», «Гомельскі веснік», «Советскій район», шматтыражцы «Сельмашавец». Працавала карэспандэнтам, адказным сакратаром газэты, намесьнікам галоўнага рэдактара. Член Саюзу пісьменьнікаў Беларусі і Беларускага саюзу журналістаў. Актыўна друкавалася ў мясцовых і рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі. Аўтар зборнікаў паэзіі і прозы, якія пабачылі сьвет у розныя гады. Гэта: «Асеннія мары», «Сустрэча», «Жытнёвыя каласы», «Чырвоны Рог», «Арыёза жыцця», «Жыццёвая гісторыя», «Летуценніца», «Лавровишня», «Ветрагон», кніжка для дзяцей «Дома і салома ядома». У 1996 годзе была пераможцай конкурсу, які праводзіў часопіс «Вожык», а ў 2007 годзе стала дыплямантам літаратурнага конкурсу, арганізаванага часопісам «Алеся». За ўдзел у абласным літаратурным конкурсе ў 2009 годзе «Пад мірным небам — 65 вёсен», узнагароджана заахвочвальным дыплёмам, адзначана падзячным лістом за паэтычны зборнік «Арыёза жыцця»[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Атрошчанка Ганна Мікалаеўна // Гомельская гарадзкая бібліятэка, 2011 г. Праверана 4 красавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |