Перайсьці да зьместу

Гальвідзішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гальвідзішкі
лац. Galvidziški
лет. Galvydiškė
Населены пункт
Краіна Летува
Павет Шавельскі
Раён Кельменскі
Часавы пас
Каардынаты 55°46′55,20″ пн. ш. 22°58′26,40″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Гальвідзішкі на мапе Летувы
Гальвідзішкі
Гальвідзішкі
Гальвідзішкі

Гальвідзішкі, Гальвідышкі (лет. Galvydiškė) — вёска ў Летуве, каля ракі Шоны. Уваходзяць у склад Шаўкянскага староства Кельменскага раёну Шавельскага павету.

Гельвіда (Gelvidis) і Відыгел або Відыгайл (Widigelus, Widigail) — імёны германскага паходжаньня[1][2][3]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -гайл- (-гел-) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а фармант -від- — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Такім парадкам, імя Гальвід азначае «моц жвавасьці» (тое ж, што і Відзігайла)[5].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].

У XIX ст. Гальвідзішкі ўваходзілі ў склад Шавельскага павету Ковенскай губэрні[9].

  • 1902 год — 9 чалавек[10]
  1. Zeitschrift für vergleichende Sprachforschung. Bd. 20. — Berlin, 1870. S. 434, 436.
  2. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 567, 1567.
  3. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  6. Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  7. Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  8. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  9. Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 486.
  10. Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 378.