Перайсьці да зьместу

Гадэрсьлеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гадэрсьлеў
дац. Haderslev
Населены пункт
Герб
Краіна Данія
Рэгіён Паўднёвая Данія
Дата заснаваньня 1050
Геаграфія
Вышыня НУМ 10 м
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Каардынаты 55°14′34″ пн. ш. 9°31′30″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 7
Паштовы індэкс 6100
Узнагароды
Сайт haderslev.dk
Гадэрсьлеў на мапе Даніі
Гадэрсьлеў
Гадэрсьлеў
Гадэрсьлеў

Гадэрсьлеў (па-дацку: Haderslev, па-нямецку: Hadersleben) — мястэчка ў Паўднёвай вобласьці Даніі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай грамады. Разьмешчаны на ўсходзе Паўднёвай Ютляндыі. Насельніцтва — 22 032 чалавекі (1 студзеня 2021).

Haderslev in the 16th century

Заснаваны вікінгамі ў сярэдзіне XI стагодзьдзя. У 1292 року атрымаў статус каралеўскага мястэчка. Тады быў адным з галоўных гандлёвых цэнтраў Паўднёвай Ютляндыі.

Першыя згадкі пра каралеўскі замак датаваныя 1327 рокам. Места разьвівалася далей, у XIII стагодзьдзі была збудаваная гатычная катэдра і другі замак(da) (спалены ў 1644 року), падобны да Кронбаргу.

У XVI стагодзьдзі Гадэрсьлеў стаў адным зь першых скандынаўскіх цэнтраў лютаранства. Да Другой Шлезьвіскай вайны ўваходзіў у герцагства Шлезьвіг, дацкі фэод. З 1864 року — у Прусіі, з 1871 — у Нямецкай імпэрыі. У 1920 року па выніках плебісцытаў Паўднёвы Шлезьвіг вярнуўся ў склад Даніі.

У парку Клэфтэн штолета ладзіцца трохдзённы Клэфтэнскі фэстываль.

Дзейнічаюць тры аддзяленьні ўнівэрсытэцкага коледжу Паўднёвай Даніі(da).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]