Габрыель Мантальва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Габрыэль Мантальва Іґера
Gabriel Montalvo Higuera
Род дзейнасьці тытулярны арцыбіскуп Чэленэ
Дата нараджэньня 27 студзеня 1930
Месца нараджэньня Санта-фэ-дэ-Багата, Калюмбія
Дата сьмерці 2 жніўня 2006
Месца сьмерці Рым, Італія
Прычына сьмерці рак лёгкіх
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар

Яго Эксцэленцыя Арцыбіскуп Габрыэль Мантальва Іґера (па-гішпанску: Gabriel Montalvo Higuera; 27 студзеня 1930, Санта-Фэ-дэ-Багата, Калюмбія2 жніўня 2006, Рым, Італія) — рымска-каталіцкі дзеяч, дыплямат. Калюмбіец па нацыянальнасьці, арцыбіскуп Мантальва доўгія гады працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы, дзе займаўся справамі Касьцёлу ва Ўсходняй Эўропе, у тым ліку і ў Беларусі.

Сьвятар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атрымаў навуковыя ступені бакаляўра багаслоўя і доктара кананічнага права. Вучыўся таксама ў Папскай Царкоўнай Акадэміі (дыпляматычны інстытут Сьвятога Пасаду) у Рыме. 18 студзеня 1953 быў высьвечаны ў сьвятары Архідыяцэзіі Санта-Фэ-дэ-Багата. Паступіў на дыпляматычную службу Сьвятога Пасаду 1 ліпеня 1957. Працаваў у Апостальскіх Нунцыятурах у Балівіі, Аргентыне і Сальвадоры. Пазьней працаваў у Дзяржаўным Сакратарыяце і Радзе па Грамадзкіх Справах Касьцёла.

14 чэрвеня 1974 Папа Павал VІ узьвёў яго ў сан тытулярнага арцыбіскупа Чэленэ. Абрад хіратоніі адбыўся 30 чэрвеня 1974. 14 чэрвеня 1974—1980 Апостальскі Нунцый у Нікарагуа і Гандурасе. Ад 18 сакавіка 1980 Пра-нунцый у Альжыры й Тунісе і Апостальскі Пасланец у Лібіі.

Пасьля сьмерці кардынала Антоніё Саморы 3 лютага 1983 яму даручана весьці ад імя Сьвятога Пасаду перамовы аб мірным рашэньні канфлікту паміж Аргентынай і Чылі ў адносінах канала Бэагле, які быў распачаты ў сьнежні 1978 і скончыўся падпісаньнем у Ватыкане 29 лістапада 1984 «Дамовы аб міры і сяброўстве» і ўрачыстым абменам тамсама ратыфікацыйнымі граматамі 2 траўня 1985.

12 чэрвеня 1986 — 24 лютага 1996 пранунцый у Югаславіі. 17 красавіка 1993 прызначаны першым Апостальскім Нунцыем у Беларусі (па сумяшчальніцтве), выконваў свае абавязкі да 17 траўня 1994. 7 сьнежня 1998 прызначаны Апостальскім Нунцыем у Злучаныя Штаты Амэрыкі і назіральнікам пры Арганізацыі Амэрыканскіх Дзяржаваў (ААД), у 1997 прадстаўніком пры Сусьветнай асацыяцыі юрыстаў (САЮ). 16 сьнежня 2005 скончыў дыпляматычную службу і сышоў на пэнсію. У 1993—1998 адначасова кіраваў Папскай дыпляматычнай акадэміяй у Рыме.

Пахаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 жніўня 2006 жалобную сьвятую Імшу ў ватыканскай базыліцы сьвятога Пятра ўзначаліў Дзяржаўны сакратар Апостальскай Сталіцы кардынал Анджэлё Садано. Каля труны арцыбіскупа Габрыэля Мантальвы маліліся былы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі і Апостальскі Візытатар для грэка-каталікоў у Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек.

Папярэднік
Масыма Джузтэці
Тытулярныя біскупы Астыгі
19742006
Наступнік
Сэрджыё Пагано
Папярэднік
Лярэнца Антанэці
Апостальскія нунцыі ў Нікарагуа
19741980
Наступнік
Андрэа Кордэра Лянца дзі Мэнтэцэмолё
Папярэднік
Лярэнца Антанэці
Апостальскія нунцыі ў Гандурасе
19741980
Наступнік
Андрэа Кордэра Лянца дзі Мэнтэцэмолё
Папярэднік
Сантэ Парталюпі
Апостальскія нунцыі ў Альжыры
19801986
Наступнік
Джавані дэ Андрэа
Папярэднік
Сантэ Парталюпі
Апостальскія нунцыі ў Тунісе
19801986
Наступнік
Джавані дэ Андрэа
Папярэднік
Сантэ Парталюпі
Апостальскія нунцыі ў Лібіі
19801986
Наступнік
Джавані дэ Андрэа
Папярэднік
Франчэско Колясуона
Апостальскія нунцыі ў Югаславіі
19861996
Наступнік
Сантас Абрыль і Кастэльлё
Папярэднік
няма (першы)
Апостальскія нунцыі ў Беларусі
19931994
Наступнік
Агастына Маркета
Папярэднік
Агастына Кач'явільлян
Апостальскія нунцыі ў ЗША
19982005
Наступнік
П'етра Самбі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]