Перайсьці да зьместу

Вітаўка (Бранская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаўка
лац. Vitaŭka
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Почапскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Паштовы індэкс: 243445
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 52°55′16.36″ пн. ш. 33°30′10.55″ у. д. / 52.9212111° пн. ш. 33.5029306° у. д. / 52.9212111; 33.5029306Каардынаты: 52°55′16.36″ пн. ш. 33°30′10.55″ у. д. / 52.9212111° пн. ш. 33.5029306° у. д. / 52.9212111; 33.5029306
Вітаўка на мапе Расеі
Вітаўка
Вітаўка
Вітаўка

Вітаўка — сяло ў Расеі, каля ракі Судасьці. Цэнтар сельскага паселішча Почапскага раёну Бранскай вобласьці.

Вітаўка — сяло гістарычнай Старадубшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Вітаўт ёсьць дакладнай фанэтычнай транскрыпцыяй старагерманскай формы Witold (упамінаецца ў 828 годзе)[2]. На тоеснасьць імя Вітаўт з германскім імём Witold (Witolt), вядомым за шмат гадоў да зьяўленьня літоўскага вялікага князя, а таксама на сьведчаньне атаясамліваньня гэтых імёнаў — адпаведную германскаму імю лацінізацыю імя Вітаўта (Witoldus) — зьвяртае ўвагу польскі лінгвіст Юзэф Рэчэк(d)[3]. Тым часам сярод паноў Малдаўскага княства пашырылася імя Витолтъ (цалкам адпаведнае германскаму Witolt), якое прыйшло ў Малдову не зь Вялікага Княства Літоўскага. Прытым гэтая форма імя ў малдаўскім пісьменстве адзначаецца раней за яе зьяўленьне ва ўкраінскім пісьмовых крыніцах[4].

  • 1904 год — 910 чалавек[5]
  1. ^ Численность населения Брянской области по муниципальным образованиям в разрезе населённых пунктов на 1 января 2013 года. Брянскстат. 2013. 90 стр.
  2. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 168.
  3. ^ Acta Baltico-Slavica. Nr. 8. — Warszawa, 1973. S. 211.
  4. ^ Юркенас Ю. О появлении сочетания al вместо дифтонга au в литовских древних личных именах // Kalbotyra. Vol. XV, 1967. С. 55.
  5. ^ Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 30.