Перайсьці да зьместу

Віталь Булыга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віталь Булыга
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 студзеня 1980(1980-01-12)[1][2][3] (46 гадоў)
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—2002 Дняпро Магілёў 88 (21)
2002—2003 Крылы Саветаў 14 (0)
2003 Уралан Эліста[d] 11 (3)
2004 Амкар Перм 23 (2)
2005—2006 Крылы Саветаў 51 (6)
2006—2007 Том Томск 35 (2)
2008 Луч[d] 30 (5)
2009 БАТЭ 9 (1)
2010 Салют Белгарад[d] 25 (5)
2010 Шыньнік Яраслаўль 17 (2)
2011 Жамчужына-Сочы[d] 15 (2)
2011—2012 Арэнбург 25 (1)
2012 Белшына 11 (4)
2013 Дняпро Магілёў 22 (2)
2015 Сахалін[d] 13 (2)
2015 Дынама Менск 9 (0)
2016 Белшына 14 (6)
2024 Ворша 0 (0)
Зборныя
2000—2001 Беларусь (да 21) 13 (6)
2003—2008 Беларусь 37 (8)

Віталь Мікалаевіч Булыга (нар. 12 студзеня 1980 году, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік. У 2003—2008 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

У 1997—2002 гадах выступаў у магілёўскім «Дняпро-Трансмаш». У 2009 годзе быў футбалістам барысаўскага БАТЭ. З 2002 году гуляў у чэмпіянаце Расіі за клюбы Прэм’ер-лігі і Першай лігі. Спачатку бараніў колеры «Крылаў Саветаў». За «Ўралан» і «Амкар» гуляў на правах арэнды. У 2006 годзе падпісаў кантракт з «Тамю». 27 студзеня 2008 году перайшоў у «Луч-Энэргію»[4].

Булыга ў складзе «Тамі».

У жніўні 2011 году на правах свабоднага агента перайшоў у расейскі клюб «Газавік» з Арэнбургу, які выступаў у Першынстве Футбольнай нацыянальнай лігі Расеі (другі дывізіён чэмпіянату Расеі)[5]. У канцы ліпеня 2012 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[6], дзе быў адным зь лідэрам каманды. У сакавіку 2013 году падпісаў кантракт з «Дняпро»[7], вярнуўшыся ў родны клюб пасьля дзесяцігадовага перапынку. Стаў капітанам каманды, выступаў на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. У чэрвені 2013 году атрымаў траўму і выбыў да верасьня, а пасьля вярнуўся ў асноўны склад. Выратаваў «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу, аформіўшы дубль у стыкавым матчы супраць «Гарадзеі». У студзені 2014 году пакінуў каманду[8]. У сэзоне 2014 году заставаўся бяз клюбу, у якасьці аматара выступаў за «Хімвалакно» ў чэмпіянаце Магілёва[9].

У лютым 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Сахалін»[10]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[11]. У складзе дынамаўцаў пераважна выходзіў на замену. Па заканчэньні кантракта ў сьнежні 2015 году пакінуў «Дынама»[12]. У студзені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[13], стаўшы капітанам каманды. У 14 матчах чэмпіянату правёў 6 галоў. У ліпені 2016 году разьвітаўся з бабруйскім клюбам[14]. У ліпені 2017 году згуляў за «Тамбоў» у таварыскім матчы супраць «Крумкачоў», аднак пасьля гэтага пацьвердзіў аб завяршэньні гульнёвай кар’еры[15].

У красавіку 2024 году быў заяўлены ў якасьці футбаліста за «Воршу» ў Першай лізе[16][17], аднак ужо ў траўні быў адзаяўлены, гэтак і не згуляўшы за каманду[18].

У складзе моладзевай зборнай Беларусі ў 2000—2001 гадах правёў 12 матчаў, забіў 6 галоў. У 2008 годзе зьмяніў грамадзянства зь беларускага на расейскае, працягваючы гуляць за зборную Беларусі.

Увосень 2017 году разам зь іншым футбалістам зборнай Беларусі Дзянісам Коўбам адкрыў дзіцячую школу ў Менску[19]. З студзеня 2018 году займаў пасаду начальніка каманды ў менскім «Дынама»[20], а ў красавіку быў прызначаны спартовым дырэктарам[21]. На гэтай пасадзе займаўся сэлекцыяй. У пачатку 2019 году падбіраў гульцоў, займаўся пошукамі новага галоўнага трэнэра, якім у выніку стаў Раман Піліпчук. У чэрвені 2019 году пакінуў «Дынама»[22]. З кастрычніка 2019 году да пачатку 2021 году працаваў памочнікам галоўнага трэнэра «Тамбова», а ўлетку 2021 году кароткі час быў трэнэрам краснадарскай «Кубані».

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Дынама Менск2015Найвышэйшая ліга90
Белшына2016Найвышэйшая ліга146
  1. Vital Bulyga // FBref (анг.)
  2. VITALI BULYGA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Vitali Bulyga // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Булыга перешёл в «Луч-Энергию». Championat.com.
  5. Виталий Булыга перешел в «Газовик»(недаступная спасылка) (рас.)
  6. Виталий Булыга подписал контракт с «Белшиной» (рас.)
  7. Виталий Булыга подписал контракт с могилевским «Днепром» (рас.)
  8. Виталий Булыга покинул «Днепр» (рас.)
  9. Бывалый Булыга. Всегда говорю правду в глаза, отчего потом и страдаю (рас.) Архіўная копія ад 2014-06-18 г.
  10. Виталий Булыга подписал контракт с «Сахалином» (рас.)
  11. Виталий Булыга подписал контракт с минским «Динамо» (рас.)
  12. Булыга покинул минское "Динамо" (рас.)
  13. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с «Белшиной» (рас.)
  14. Карамушка, Рожок и Булыга покинули «Белшину» (рас.)
  15. Футбол. Виталий Булыга: просмотр в "Тамбове"? Я закончил с футболом (рас.) Архіўная копія ад 2017-10-07 г.
  16. "Орша" Булыги и Тамело, "Барановичи" Высоцкого, "Макслайн" Гольмака (рас.)
  17. 44-летний Виталий Булыга будет выступать за "Оршу" в свободное от любительской лиги время (рас.)
  18. Недоезды, дебют медиаклубов, вылет одного из них и парочка сенсаций. Стартовал новый розыгрыш Кубка Беларуси (рас.)
  19. Виталий Булыга и Денис Ковба открыли детскую школу. И получили поздравления от Виталия Кутузова. Прессбол.
  20. Омельянчук вошел в тренерский штаб минского «Динамо», Булыга занял пост начальника команды (рас.)
  21. Виталий Булыга — новый спортивный директор минского «Динамо» (рас.)
  22. Минское «Динамо» объявило о расставании с Булыгой (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]