Віта
Выгляд
| Віта | |
| лац. Witta | |
| біскуп Бюрабургу | |
|---|---|
| 741 — 755 | |
| Дзейнасьць | місіянэр, каталіцкі біскуп, каталіцкі сьвятар |
| Нарадзіўся | каля 700 |
| Памёр | па 760 |
Віта (лац. Witta[1], Albuinos alias Wittanus[2], ням. Witta; каля 700 — па 760) — біскуп Бюрабургу ў Фрыцляры (741—755).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Быў адным з раньніх хрысьціянскіх місіянэраў у Гэсэне і Турынгіі. Быў вучнем і спадарожнікам Баніфацыя, сябрам Мегінгаўда[3]. Па заснаваньні Баніфацыем місіянэрскай дыяцэзіі Бюрабургу ў 741 годзе стаў там першым біскупам.
У 742 годзе браў удзел ў пасьвячэньні Вілібальда, які неўзабаве заснаваў дыяцэзію ў Айхштэце і стаў яе першым біскупам. У 755 годзе біскупства Бюрабургу ўлучылі ў склад біскупства Майнцу.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Fides regia Britannica siue annales ecclesiæ Britannicæ. — Leodii, 1663. P. XIII.
- ↑ Acta sanctorvm quotquot toto orbe coluntur, vel à catholicis scriptoribus celebrantur. — Bruxellis, 1643. P. 1190.
- ↑ Lupi vita Wigberti abbatis Friteslariensis, 5. // Scriptores (in Folio) 15,1: Supplementa tomorum I—XII, pars III. Supplementum tomi XIII pars I. — Hannover, 1887. S. 39-40.