Вілібальд
Выгляд
| Вілібальд | |
Вілібальд | |
| Сьвяты | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 700 |
| Памёр | каля 787 |
| Дзень памяці | 7 ліпеня |
Вілібальд (лац. Willibaldus; каля 700 — каля 787) — першы біскуп Айхштэту, Сьвяты
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын Сьвятога Рычарда, брат Сьвятога Вунібальда і Сьвятой Вальпургі, пляменьнік Сьвятога Баніфацыя. Дзяцінства і юнацтва правёў у кляштары Ўолтхэм, дзе атрымаў добрую адукацыю.
Каля 720 году пакінуў Ангельшчыну і накіраваўся ў Рым. Правёўшы там пэўны час, зьдзейсьніў пілігрымку ў Сьвятую Зямлю. Наведаў таксама Канстантынопаль і Нікею. Каля 729 году вярнуўся ў Італію.
У 740 годзе папа Грыгорыюс III накіраваў яго зь місіяй у Нямеччыну. Цэнтрам місіі стаў горад Айхштэт. У 741 годзе атрымаў пасьвячэньне ў біскупы. Заснаваў некалькіх нямецкіх кляштараў[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Book of Saints: A Comprehensive Biographical Dictionary. Comp. The Benedictine Monks of Ramsgate. 7th ed. — New York, NY: Continuum, 2002. P. 602.