Мегінгаўд Вюрцбурскі
Выгляд
| Мегінгаўд | |
| лац. Megingaudus | |
| біскуп Вюрцбургу | |
|---|---|
| 754 — 769 | |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
| Нарадзіўся | 710 |
| Памёр | 783 |
Мегінгаўд (лац. Megingaudus; 710—783) — біскуп Вюрцбургу (754—769).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Разам зь пераемнікам Баніфацыя Люлем, арцыбіскупам Майнцу, даручыў Вілібальду напісаць Vita Bonifatii («Жывот Баніфацыя»), найбольш раньнюю біяграфію біскупа-місіянэра. У сваёй прадмове Вілібальд сьцьвярджае, што часткова абапіраўся на сьведчаньне Мегінгаўда зь першых вуснаў. Баніфацы ўпамінае дыякана зь іменем Мегінгаўд у лісьце ад 737 або 738 году датычна абацтва Фрыцляр, дзе Мегінгаўд, відаць, быў манахам[1]. Таксама разам зь Люлем быў сьведкам заснаваньня абацтва Фульда.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ The Letters of Saint Boniface. — New York: Norton, 1976 [1940]. P. 67.