Вікішкен
| Вікішкен лац. Vikiškien | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Расея |
|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Калінінградзкая вобласьць |
| Каардынаты | 54°22′19″ пн. ш. 22°06′30″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 40142 |
| Паштовы індэкс | 238126 |
| Вікішкен на мапе Расеі Вікішкен | |
Вікішкен (ням. Wikischken[2]; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Багратыёнава, рас. Багратионово) — пасёлак у Расейскай Фэдэрацыі, на правым беразе ракі Віку. Уваходзіць у склад Азёрскага раёну Калінінградзкай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вік або Віга (Wic, Wigo) — імя германскага паходжаньня[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://kaliningrad.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/kaliningrad/resources/e9a049804e9f624b9e6e9f8e65563e6a/Итоги%20ВПН-2010_том1.xlsx (рас.)
- ↑ Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 17.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1577.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.