Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/На пазбаўленьне статусу/Архіў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Састарэлыя зьвесткі, няма блёку за апошнія 4 гады жыцьця (выбіраць артыкулы пра жывых людзей усё д такі рэч адказная) няма ніякіх крытычных водгукаў аб пэрсоне ў артыкуле, якія насамрэч ёсьць.--Mr. Spock абм 09:08, 11 верасьня 2014 (FET)

  1. X Пазбавіць статусу--Mr. Spock абм 09:08, 11 верасьня 2014 (FET)
  2. X Пазбавіць статусу--Maks 100 (гутаркі) 19:44, 11 верасьня 2014 (FET)
  3. X Пазбавіць статусу--Lesnas ättling (гутаркі) 13:05, 17 верасьня 2014 (FET)

Вынік Ніхто не зацікавіўся выпраўленьнем згаданых вышэй хібаў. Артыкул можа быць наноў вылучаны ў добрыя, пасьля азначаных дапрацовак. пазбаўлены статусу добрага 23 верасьня 2014 году.--Mr. Spock абм 21:09, 23 верасьня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Усе нешматлікія зноскі прыведзены на адну крыніцу, што вядома дапушчальна для звычайнага, але мала для добрых артыкулаў.

  1. X Пазбавіць статусу добрага--Mr. Sрock (гутаркі) 09:53, 18 чэрвеня 2013 (FET)
  2. ✔ Пакінуць статус. Калі зьвярнуцца да фармальнага боку пытаньня, трэба заўважыць, што сярод крытэраў добрых артыкулаў няма патрабаваньня што да колькасьці спасылаемых крыніцаў у зносках (адно патрабуецца наяўнасьць разьдзелаў «Літаратура» і «Зноскі»). Калі па сутнасьці, лічу што прыводзіць абраныя/добрыя да ладу варта, але не так апантана :) Трэба ўлічваць, што актыўнасьць у разьдзеле не такая вялікая і трэба, па-першае, неяк заахвочваць людзей ствараць добрыя/абраныя артыкулы, а па-другое, каб у чытачоў быў хаця б які выбар пачытаць гэтыя добрыя/абраныя артыкулы. Так, пры напісаньні гэтага артыкулу выкарыстоўвалася не вялікая колькасьць крыніцаў, але не адна. Можа ён раскрывае ня ўсе акалічнасьці жыцьця і творчасьці пісьменьніка, але ці ёсьць у вас пэўныя заўвагі да гэтага, ці ёсьць пэўная інфармацыя, што нешта важнае было абмінута? Таксама трэба заўважыць, што артыкул абіраўся ў добрыя ўжо па новых, цяперашніх правілах, і з тых часоў значна не зьмяняўся. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 10:48, 20 чэрвеня 2013 (FET)
re:Цалкам, збольшага з Вамі згодны, я першы хто выступае за пашырэньне прадстаўніцтва добрых/абраных артыкулаў у Бе-Вікі, зрэшты раблю ў гэтым кірунку пэўныя захады. Але ж, абраныя/добрыя артыкулы ёсьць вонкавасьцю разьдзела, ягоным тварам, твар гэты павінен быць прывабным. Інакш атрымліваецца фікцыя, самападман і падман чытачоў разьдзела. Судзіце самі, сытуацыя 1) перайшоўшы па інтэрвікі з артыкула ў Ру-Вікі на беларускі адпаведнік я бачу, што ён слаба прапрацаваны, можа, нават, менш зьмястоўны і куцы ў параўнаньні з артыкулам у Ру-Вікі, які і ня мае там ніякага статусу. Сытуацыя 2) Знаходжу артыкул у Бе-Вікі, да таго ж бачу яго «аднзначаным зоркаю», чытаю, бачу, што ён аформлены сярэдненька, утрымлівае адну-дзьве фоткі, мае тры зноскі (інфармацыя павінна быць правяраемай) на ўвесь тэкст і пры ўсім пры гэтым нейкім дзівам зьяўляецца абраным супольнасьцю ва ўзорныя артыкулы (Вы сапраўды лічыце што артыкул Тэракт у менскім мэтро можна параўнаць па якасьці з артыкулам Слуцкі аўтобус). Якія з усяго гэтга раблю высновы? Высновы, што Бе-Вікі ня вартая разгляду рэч (можа, толькі ў вельмі вузкабеларускіх тэмах, што-небудзь і пагляжу), выснову, што Бе-Вікі слабая энцыкляпэдыя, якую рэдагуюць слабыя рэдактары, якія пішуць слабыя артыкулы. Гэта хібная пазыцыя, трымаць слабыя артыкулы дзеля колькасьці, якасьць — вінна стаць прыярэтэтам гэтага разьдзелу, інакш чытачы натуральным чынам аўтаматычна будуць аддаваць перавагу Ру-Вікі і разьдзелу афіцыйным правапісам беларускай мовы (апошні варыянт лічу аптымістычным). Мне было б зразумела, калі б у нас не з чаго было абіраць, але артыкулы вартыя намінацыі ёсьць: Канада, Цягнік, вялікая частка артыкулаў створаных спадаром удзельнік:Renessaince, іх і трэба высоўваць, а ня проста трымацца за колькасны паказьнік.
P.s. Да стварэньня якасных артыкулаў я ўжо намагаўся заахвочваць. Артыкул пра Зьмітрака Бядулю пажадана каб утрымліваў наступныя разьдзелы: расьпісаную біяграфію з падпунктамі (кшталту сям'я, маладосьць, сталасьць, старасьць і т.п.), у літаратараў хацелася б бачыць што-небудзь з падручнікаў крытыкі, традыцыйны разьдзел для біяграфій ушанаваньне памяці, калі ёсьць цікавыя факты, больш зносак (хаця б два дзясяткі, для правяранасьці інфармацыі). Прыклады тут: Янка Купала, Зоська Верас, Тамаш Зан, Францішак Багушэвіч.--Mr. Sрock (гутаркі) 12:03, 21 чэрвеня 2013 (FET)
Я бачу/паважаю вашу працу і іншых па стварэньні якасных і вялікіх артыкулаў. Але, варта падыходзіць больш узважана ў сэнсе пазбаўленьня статусу ўжо існых. Ня трэба спяшацца ці параўноваць наш моўны разьдзел з расейскім ці іншым з топ-сьпісу. Занадта розныя вагавыя катэгорыі. Тое, што для іх норма, для нас проста непад'ёмна. І паўтаруся: 1. артыкул з большага адпавядае прынятым суполкай патрабаваньням (вашы заўвагі, прыведзеныя вышэй — гэта суб'ектыўная ацэнка); 2. з моманту наданьня статусу ані крытэры, ані сам артыкул не зьмяніліся (атрымліваецца мы былі не аб'ектыўнымі той раз).
P.S.: Я магу займаць прадузятую пазыцыю, таму што прыклаў шмат намаганьняў да стварэньня гэтага артыкулу і наданьня яму статусу. Але шчыра спрабую быць аб'ектыўным. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 22:14, 21 чэрвеня 2013 (FET)
  1. X Пазбавіць статусу Liashko (гутаркі) 00:46, 26 чэрвеня 2013 (FET)
  2. Нэўтральна. На маю думку, варта правесьці вычытку артыкула з мэтаю праверкі таго, ці выкананыя ў ім крытэры для добрага артыкула. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:37, 21 ліпеня 2013 (FET)
Не выкананыя й дагэтуль.--Mr. Spock абм 10:38, 26 жніўня 2014 (FET)
  1. ✔ Пакінуць статус --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 15:19, 10 верасьня 2014 (FET)
  1. Нэўтральна - Магчыма яшчэ будзе дапрацаваны, таму што хацелася, каб было больш добрых ці выдатных артыкулаў пра беларускіх пісьменьнікаў.--Maks 100 (гутаркі) 19:44, 11 верасьня 2014 (FET)
Зараз не ўзровень. Калі і дапрацуюць, абраць наноў значна лягчэй, чым пазбавіць статусу нават самы састарэлы маральна артыкул. Меркаваньне.--Mr. Spock абм 22:01, 12 верасьня 2014 (FET)
  1. X Пазбавіць статусу. Актыўнасьць у нас, сапраўды, невялікая, але дапрацоўка гэтаму артыкулу ўсё ж патрабуецца. Пакуль недастаткова крыніцаў: мяркую, трэба дадаць спасылкі ў т.л. са звычайных школьных падручнікаў — ужо палепшыцца якасьць. Ну і вышэйзгаданыя разьдзелы варта дадаць. Але і тут хацеў бы падкрэсьліць, што буду толькі рады зноў прагаласаваць «за», калі артыкул будзе дапрацаваны.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:53, 18 верасьня 2014 (FET)

Вынік Артыкул відавочна састарэў у якасьці аднзначанага і на фоне іншых выглядае анахранізмам. Намінаваць у добрыя наноў можна пасьля хібаў, якія былі выкрыты падчас абмеркаваньня вышэй і ня былі выпраўлены. Пазбаўлены статусу добрага 19 верасьня 2014 году --Mr. Spock абм 19:14, 19 верасьня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Малая колькасьць зносак, адзінае фота, малы аб'ём, хацелася б бачыць лепш расьпісаныя пункты, прыклад добрага артыкула пра музычныя інструмэнты: ru:Барабан. Фактычна усе зноскі на прынцыповыя сьцверджаньні ідуць на артыкул Тодара Кашкурэвіча, які той апублікаваў у часопісе, галоўным рэдактарам якога сам і зьяўляецца (дарэчы у часопісе артыкул усё адно больш грунтоўны). Прынцыпова артыкул трэба пазбаўляць статусу.--Mr. Spock абм

  1. X Пазбавіць статусу добрага--Mr. Sрock (гутаркі) 09:53, 18 чэрвеня 2013 (FET)
  2. Прапаную выправіць хібы і ✔ Пакінуць статус --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:00, 20 чэрвеня 2013 (FET)
  3. X Пазбавіць статусу Liashko (гутаркі) 00:46, 26 чэрвеня 2013 (FET)
  4. ✔ Пакінуць статус --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 15:18, 10 верасьня 2014 (FET)
  5. X Пазбавіць статусу - На маю думку артыкул яшчэ можна дапрацаваць, але пакуль што так--Maks 100 (гутаркі) 19:44, 11 верасьня 2014 (FET)

Вынік Артыкул мусіць быць палепшаны з выкарыстаньнем альтэрнатыўных аўтарэтэтных крыніц. Пазбаўлены статусу добрага 12 верасьня 2014 году.--Mr. Spock абм 22:01, 12 верасьня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Фактычна артыкул складзены з двух пунктаў, акрамя слаба расьпісанай гісторыі, хацелася б бачыць асобны пункт пра маршрут і схему руху (вядома з мапай), агляд сучаснага аўтобуснага парку,пэрспэктывы разьвіцьця, рухомы склад тэхнікі, якая выкарыстоўваецца зараз і выкарыстоўвалася раней. Болей фота, лепш расьпісаць гісторыю, зараз фрагмэнтарна. Прыклады тут: ru:Воронежский троллейбус, ru:Воронежский трамвай.

  1. X Пазбавіць статусу добрага--Mr. Sрock (гутаркі) 09:53, 18 чэрвеня 2013 (FET)
  2. Прапаную выправіць хібы і ✔ Пакінуць статус --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:01, 20 чэрвеня 2013 (FET)
  3. X Пазбавіць статусу Liashko (гутаркі) 00:46, 26 чэрвеня 2013 (FET)
  4. X Пазбавіць статусу--Maks 100 (гутаркі) 19:44, 11 верасьня 2014 (FET)

Вынік Галасаваньне трывала доўга, нягледзячы на гэта артыкул ня быў ніякім чынам дапрацаваны. У сувязі з ростам якасьці беларускай Вікіпэдыі і старэньнем крытэраў адзначанасьці пазбаўлены зорачкі добрага 12 верасьня 2014 году.--Mr. Spock абм 22:01, 12 верасьня 2014 (FET)