Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/13-ы Беларускі паліцыйны батальён СД
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
- Ініцыятар: Удзельнік:Gleb Leo
Вітаю, шаноўнае спадарства. Дадзены артыкул прысьвечаны аднаму беларускаму калябарацыйнаму фармаваньню. На дзіва, ён атрымаўся досыць вялікім, таму вырашыў выставіць яго ў кандыдаты ў абраныя. Артыкул цалкам пісаўся мною. Вядома, буду рады рознага кшталту заўвагам наконт паляпшэньня артыкула.
- Падтрымліваю. Віт; гутаркі 13:47, 29 жніўня 2020 (+03)
- Падтрымліваю. Грунтоўны артыкул. --Ліцьвін (гутаркі) 01:12, 30 жніўня 2020 (+03)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]У беларускіх словах лацінская літара «i» мусіць быць замененая на кірылічную «і». Тое самае тычыцца і ўсіх іншых вашых артыкулаў. -- Renessaince 15:45, 2 чэрвеня 2020 (+03)
- Выправіў, пазьней перагляджу ранейшыя артыкулы. -- Gleb Leo 17:51, 2 чэрвеня 2020 (+03)
- Яшчэ тоё-сёе знайшоў лацінскае, выправіў. Зьвярніце ўвагу таксама на ВП:СТРАЗ: там апісаны парадак разьмяшчэньня разьдзелаў у канцы артыкулу. Напрыклад, разьдзелу «Спасылкі» ў нас увогуле няма, адкуль вы яго берацё? Перайменаваць і памяняць месцамі іх трэба адпаведна.
- Зараз не знайду, дзе, але ў нас прынята крыніцы да сьцьверджаньняў зьмяшчаць перад знакамі прыпынку, а не пасьля.
- І лепей крыніцы аздобіць з дапамогай адпаведных шаблёнаў (прыкладам, {{Кніга}}, {{Артыкул}} або {{Спасылка}}), каб яны не выглядалі проста як «Артыкул». А што за артыкул? Чый, скуль? — невядома. Альбо вось такая крыніца — проста http://www.warmech.ru/karateli/bel_pol_1.html. Тут адсутнічае і аўтар, і назва, і дата, і да т. п. -- Renessaince 10:32, 3 чэрвеня 2020 (+03)
- Выправіў і гэтае, толькі крыніцы заставіў пасьля знакаў прыпынку ў месцах, дзе далей ідзе пералік таго, што ў крыніцах (напрыклад, пералік ротаў), ды пасля цытатаў; калі наогул трэба, каб паўсюль было пасьля, магу давыправіць. Крыніцы гэтаксама палепшаныя шаблёнамі. -- Gleb Leo 15:04, 3 чэрвеня 2020 (+03)
- Меў на ўвазе, што калі вонкавыя спасылкі ёсьць, дык іх трэба перанесьці ў разьдзел «Вонкавыя спасылкі». Калі ня трэба — то гэты разьдзел можна прыбраць.
- Цяпер пытаньне да літаратуры: дакладна ў расейскамоўных кнігах імя аўтара пазначана па-беларуску? Найменьні аўтараў і твораў падаем безь перакладу (калі, вядома, не існуе гэткага перакладу на беларускую мову). -- Renessaince 17:39, 3 чэрвеня 2020 (+03)
- Паправіў імёны, а гэты разьдзел, мне здавалася, што прыбраў, відаць, забыў. -- Gleb Leo 20:00, 3 чэрвеня 2020 (+03)
- Выправіў і гэтае, толькі крыніцы заставіў пасьля знакаў прыпынку ў месцах, дзе далей ідзе пералік таго, што ў крыніцах (напрыклад, пералік ротаў), ды пасля цытатаў; калі наогул трэба, каб паўсюль было пасьля, магу давыправіць. Крыніцы гэтаксама палепшаныя шаблёнамі. -- Gleb Leo 15:04, 3 чэрвеня 2020 (+03)
З афармленьнем дакладна ёсьць праблемы. Як прыклад паглядзіце хаця б з апошніх абраных — Русіфікацыя Беларусі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:23, 3 чэрвеня 2020 (+03)
- Маеце на ўвазе, што трэба падзяліць на болей дробныя разьдзелы ці ў чым не стае? -- Gleb Leo 15:42, 3 чэрвеня 2020 (+03)
- Гляджу, што ўжо выправілі крыніцы і літаратуру. Дзякуй. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:03, 3 чэрвеня 2020 (+03)
Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Пытаньне наконт назвы артыкулу: я пашукаў у слоўніках, але там слова паліцыйны адсутнічае. Да таго ж маем ужо артыкул 322-і паліцэйскі батальён. Прапаную перайменаваць і гэты артыкул падобна ў 13-ы Беларускі паліцэйскі батальён СД. -- Renessaince 17:39, 3 чэрвеня 2020 (+03)
- Сытуацыя напраўду не зусім адназначная, бо паводле Вінцук Вячоркі, «Што ж да слова паліцэйскі, то і гэтая мадэль ня надта ўласьцівая нашай мове. Не «паліцэя», а паліцыя, больш лягічна паліцыйны» — Радыё Свабода. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:03, 3 чэрвеня 2020 (+03)
- На тым жа сайце, аднак, паліцыянт выдае. Дарэчы, у артыкуле Францішка Кушаля абодва варыянты сустракаюцца, але пераважае «паліцыйны» (3 «паліцэйскі» й 10 «паліцыйны»). Можна, дарэчы, распрацаваць старонку, як ў спадара Kazimier Lachnovič наконт ужываньня рок і год ды Літва й Летува, каб пазьней гэткіх спрэчак не паўставала. -- Gleb Leo 20:22, 3 чэрвеня 2020 (+03)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Не абраны: «артыкул, які ня быў абраны цягам 3-х месяцаў, можа здымацца з галасаваньня. У падтрымку артыкула павінна прагаласаваць ня меней за 4 удзельнікі» (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы#Каардынатарам на зацемку). Можна вылучыць праз Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы.--Удзельнік:W 14:36, 7 верасьня 2020 (UTC+3)