Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
6 студзеня:
1429 — у Луцкім замку пачаўся зьезд эўрапейскіх манархаў, на якім меркавалася правесьці каранацыю Вітаўта (на выяве)
1449 — каранацыя апошняга бізантыйскага імпэратара Канстантына XI
1579 — падпісаньне Араскае уніі, якая распачала працэс аб’яднаньня Нідэрляндаў
1582 — складаньне Ям-Запольскага міру, якім скончылася Інфлянцкая вайна
1601 — Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй: швэдзкія войскі занялі Дорпат у Інфлянтах
1896 — прэм’ера фільму «Прыбыцьцё цягніка на станцыю Ля-Сіёта» братоў Люм’ер
1950 — Вялікабрытанія першай сярод заходнеэўрапейскіх краінаў вызнала камуністычны ўрад КНР