Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/6 кастрычніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Афіша фільму «Сьпявак Джазу»
Афіша фільму «Сьпявак Джазу»

6 кастрычніка:

  • 1600 — прэм’ера найстарэйшае зь вядомых у наш час опэры «Эўрыдыка» італьянскага кампазытара Джакапа Пэры
  • 1609Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй: адбылася бітва пад Гаўяй, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Яна Караля Хадкевіча атрымалі перамогу над швэдамі
  • 1762кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Мядзелу Магдэбурскае права
  • 1788маршалкі Станіслаў Малахоўскі і Казімер Нестар Сапега распачалі працу Вялікага Сойму
  • 1889 — у Парыжы адкрылася кабарэ «Мулен Руж»
  • 1927 — у пракат выйшаў першы камэрцыйна пасьпяховы гукавы фільм «Сьпявак джазу» (на выяве)
  • 1939II Сусьветная вайна: капітулявала апошняя рэгулярная частка войска міжваеннае Польскае Рэспублікі — самастойная апэратыўная група «Палесьсе»
  • 1953 — з галоўнага канвэера Менскага трактарнага заводу сыйшоў першы сэрыйны трактар «Беларусь»
  • 1973вайна Суднага дня: Эгіпет і Сырыя напалі на Ізраіль