Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/27 жніўня
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
1382 — узяцьце Масквы ханам Залатой Арды Тахтамышам
1652 — Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы
1672 — капітуляцыя Камянца-Падольскага ў часе вайны Рэчы Паспалітай з туркамі
1813 — Напалеон (на выяве) разграміў аб’яднаныя расейска-аўстрыска-прускія войскі ў бітве ля Дрэздэну
1820 — расейскі імпэратар Аляксандар I падпісаў указ пра забарону дзейнасьці езуітаў у Расейскай імпэрыі
1929 — у СССР скасаваны сямідзённы працоўны тыдзень, замест яго ўведзеная г.зв. «пяцідзёнка» — праз кожныя 4 працоўныя дні — адзін выходны (праіснавала да 1931)
1977 — запушчаны ў эксплюатацыю першы блёк Чарнобыльскай АЭС
1991 — эўрапейская супольнасьць прызнала незалежнасьць прыбалтыйскіх краінаў: Летувы, Латвіі і Эстоніі. Яшчэ адна былая рэспубліка СССР — Малдова — абвясьціла сваю незалежнасьць