Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
26 сьнежня: Славенія сьвяткуе Дзень незалежнасьці і адзінства
1566 — Гарадзенскі сойм пастанавіў далучыць Інфлянты да Вялікага Княства Літоўскага
1776 — Вайна за незалежнасьць ЗША: пад Трэнтанам войска Джорджа Вашынгтона здабыла перамогу над ангельцамі, якая зрабілася пераломнай у барацьбе паўночнаамэрыканскіх калёніяў за незалежнасьць
1820 — Адам Міцкевіч напісаў «Оду да маладосьці»
1825 — у Санкт-Пецярбурзе пачалося Паўстаньне дзекабрыстаў (на выяве)
1916 — віленская прэм’ера п’есы «На Антокалі» драматурга Францішка Аляхновіча
1926 — на экраны выйшаў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас» (рэжысэр Юры Тарыч)
1937 — у Новасыбірску бальшавікі расстралялі беларускага мастацтвазнаўца і літаратуразнаўца Мікалая Касьпяровіча, а ў Менску — беларускага актора Антона Ждановіча
1991 — СССР спыніў існаваньне як суб’ект міжнароднага права