Вівэра
Выгляд
| Вівэра | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eucaryota) |
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
| Падатрад | Коткападобныя (Feliformia) |
| Сямейства | Вівэравыя (Viverridae) |
| Падсямейства | Viverrinae |
| Род | Вівэра |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Viverra Linnaeus, 1758 | |
Вівэра (Viverra) — род драпежных жывёлаў зь сямейства вівэравых.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўжыня цела складае 59–95 см, даўжыня хваста — 30–48 см, маса — 5–11 кг. Гэта плямістыя жывёлы з завостранымі галовамі і адносна доўгімі нагамі. Падоўжаныя валасы ў верхняй частцы сьпіны ўтварае сьпінны грэбень. Сьпінны грэбень і ногі чорныя.
Пражываньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Усе віды засяляюць паўднёва-ўсходнюю Азію. Жывуць у розных месцах: лясы, хмызьнякі і лугі; таксама часта сустракаюцца ў бліжэйшых гарадах і вёсках.
Паводзіны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядзе адзіночны і начны вобраз жыцьця. Здабыча: дробныя сысуны, птушкі, зьмеі, бясхвостыя, вусякі, рыбы і крабы; часам яны таксама спажываюць плады і карані.
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Род Viverra
- Від Viverra civettina
- Від Viverra megaspila
- Від Viverra tangalunga
- Від Viverra zibetha
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- International Union for Conservation of Nature and Natural Resources (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — С. 185. — 313 с. — ISBN 0801880327 (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |