Перайсьці да зьместу

Крабы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крабы
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпСуставаногія
КлясаВышэйшыя ракападобныя
АтрадДзесяціногія ракападобныя
Бінамінальная намэнклятура
Brachyura
ITIS 98276 ·

Кра́бы, або кароткахво́стыя ра́кі (Brachyura) — інфраатрад дзесяціногіх ракападобных. У пераважнай большасьці іхняя задняя частка цела вельмі скарочаная, таму яны атрымалі навуковую назву Brachyura (ад грэц. βραχύ — «кароткі», ουρά — «хвост»). Іхні жываток цалкам схаваны пад галавагрудзьмі. Крабы звычайна маюць вельмі тоўсты вонкавы шкілет і некалькі кіпцюроў. Распаўсюджаныя ўва ўсіх акіянах, сярод іх таксама маюцца прэснаводныя і наземныя крабы, асабліва ў тропіках. Памеры крабаў моцна адрозьніваюцца.