Вячаслаў Корж
Выгляд
| Вячаслаў Корж | ||
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 23 верасьня 1986[2][1] (39 гадоў) | |
| Клюбы | ||
|---|---|---|
| Гады | Клюб | |
| 2003—2009 | Рубон | |
| 2009—2011 | Гомельскія рысі[d] | |
| 2011—2017 | Горадня-93 | |
| 2017—2018 | Цмокі-Менск | |
| 2018—2019 | Цмокі-Мінск-2[d] | |
| 2019—2023 | Барысфэн Магілёў | |
| 2023—2024 | Гомельскія рысі[d] | |
Вячаслаў Корж (нар. 23 верасьня 1986 году) — колішні беларускі баскетбаліст. Былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Амплюа — гульнёвы абаронца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2003 годзе ў віцебскім «Лякаматыў-КіС» (цяперашні «Рубон»). Потым, у 2009-м годзе перайшоў у гомельскі «Сож», ад 2011-га году бараніў колеры «Горадні-93». Пазьней таксама гуляў у складзе «Цмокаў». З 2019 па 2023 гады правёў у складзе «Барысфэну»[3]. У 2023 году прыяднаўся да каманды «Гомельскія Рысі».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі:
- 2018
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі:
- 2004, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2020, 2021, 2022
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі:
- 2005, 2023