Перайсьці да зьместу

Эўразійскі стэп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вялікі Стэп»)
Мапа з пазначэньнем стэпу.

Эўразі́йскі стэп альбо Вялі́кі стэп — шырокі стэп экарэгіёну Эўропы і Азіі з расьлінамі і жывёламі ўмераных лугоў, саваннаў і хмызнякоў. Ён распасьціраецца ад Малдовы праз Украіну, Расею, Казахстан, Сіньцьзян і Манголію да Маньчжурыі з адным буйным эксклавам, разьмешчаным, у асноўным, у вугорскай Пусьце.

Стэп зьвязваў Усходнюю Эўропу, Цэнтральную Азію, Кітай, Паўднёвую Азію і Блізкі Ўсход эканамічна, палітычна і культурна праз сухаземныя гандлёвыя шляхі, у першую чаргу праз Шаўковы шлях у старажытнасьці і Сярэднявеччы і праз Эўразійскі сухаземны мост у сучаснасьці. Стэп быў домам для качовых імпэрыяў і многіх буйных племянных канфэдэрацыяў і старажытных дзяржаваў на працягу ўсёй гісторыі, такіх як Хуну, Скітыя, Харэзм, Мавэранагр, Сагдыяна, Сяньбі, Цюрскі каганат, а таксама манголаў, кімэрыйцаў і сарматаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]