Вялікая кітайская сьцяна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вялікая кітайская сьцяна
萬里長城*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

The Great Wall of China at Jinshanling-edit.jpg
Вялікая сьцяна дынастыі Мін у Цьзіньшаньлін
Краіна Кітай
Тып фартыфікацыя
Крытэры i, ii, iii, iv, vi
Спасылка 438
Рэгіён** Азія і Ціхаакіянскі рэгіён
Каардынаты 40°68′ пн. ш. 117°23′ у. д. / 41.133° пн. ш. 117.383° у. д. / 41.133; 117.383
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1987  (11-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Вялі́кая кіта́йская сьцяна́ (па-кітайску: 萬里長城) — найбуйнейшы помнік архітэктуры. Праходзіць па паўночным Кітаі на працягу 6350 км. Акрамя абароны, да іншых мэтаў Вялікай сьцяны адносяцца памежны кантроль, які дазваляў спаганяць пошліны на тавары, якія перамяшчаліся па Вялікаму шоўкаваму шляху, рэглямэнтаваць або стымуляваць гандаль, а таксама кантраляваць іміграцыю і эміграцыю. Акрамя таго, абарончыя характарыстыкі Вялікай сьцяны ўзмацняліся будаўніцтвам вежаў, казармаў, гарнізонавых станцыяў, сыстэмамі сыгналізацыі, зарганізаванымі пры дапамозе дыму ці агню. Шлях да Вялікай сьцяны таксама служыў транспартным калідорам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будаўніцтва першай сьцяны пачалося ў III стагодзьдзі да н. э. падчас кіраваньня імпэратара Цынь Шыхуандзі (дынастыя Цынь), у пэрыяд «Ваюючых дзяржаваў» (475—221 гг. да н. э.) для абароны дзяржавы ад набегаў качавога народу хуну. У будаўніцтве ўдзельнічала пятая частка тагачаснага насельніцтва краіны, г. зн., каля мільёну чалавек.

Сьцяна павінна была служыць крайняй паўночнай лініяй магчымай экспансіі саміх кітайцаў, яна павінна была перадухіліць пераход падданых «Сярэдняй імпэрыі» да паўкачавога ладу жыцьця, ад зьмяшаньня з барбарамі. Сьцяна павінна была выразна зафіксаваць межы кітайскай цывілізацыі, спрыяць кансалідацыі адзінай імпэрыі, толькі што створанай з заваяваных царстваў.

У пэрыяд кіраваньня дынастыі Хань (206 г. да н. э. — 220 н. э.) сьцяна была працягнутая на захад да Дуньхуану. Таксама была збудаваная лінія вартавых вежаў, якая заходзіла ўглыб пустыні, для абароны гандлёвых караванаў ад набегаў качэўнікаў. Тыя ўчасткі Вялікай сьцяны, якія захаваліся да нашага часу, былі пабудаваныя, у асноўным, пры дынастыі Мін (1368—1644). У гэтую эпоху асноўнымі будаўнічымі матэрыяламі былі цэгла і каменныя блёкі, якія рабілі канструкцыю больш надзейнай. За часы кіраваньня Мін сьцяна працягнулася з усходу на захад ад заставы Шаньхайгуань на беразе Бахайскай затокі Жоўтага мора да заставы Юймэньгуань на стыку сучасных правінцыяў Ганьсу і Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну.

Мапа сьцяны

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Насуперак распаўсюджанай чутцы, з космасу сьцяна ня бачная няўзброеным вокам, хоць на спадарожнікавых фатаграфіях яе відаць[1].
  • Штогод праводзіцца папулярны лёгкаатлетычны маратон «Вялікая сьцяна»[2], у якім частку дыстанцыі спартоўцы пераадольваюць па грэбні сьцяны.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вялікая кітайская сьцянасховішча мультымэдыйных матэрыялаў