Вяйнямёйнэн
Вя́йнямёйнэн (фін. і карэльск. Väinämöinen) — галоўны герой карэла-фінскага эпасу «Калевала».
Калевала
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле «Калевалы» Вяйнямёйнэн нарадзіўся адразу пасьля стварэньня сьвету й стаў першым чалавекам. Ён — волат, прарочы рунапеўца, сейбіт ды мудрэц. Вяйнямёйнэна можна аднесьці да найбольш архаічнага тыпу эпічных герояў: ён нясе яўныя рысы шамана й дзейнічае часьцей вядзьмарствам, чым мячом ці дзідай (у адрозьненьне ад «тыповых» волатаў Лемінкяйнэна й Ёўкахайнэна, якіх «вячыстаму прадракальніку » часта ўдаёцца пасароміць). Апрача таго, Вяйнямёйнэн мае боаскае паходжаньне: «ён ад Ільматар нарадзіўся», дачкі паветранае прасторы. Нябеснае паходжаньне першага чалавека падкрэсьленае адсутнасьцю бацькі: «Вецер плод надзьмуў дзяўчыне, Паўнату дало ёй мора».
У пачатку біяграфіі Вяйнямёнэна прысутнічае эпічны матыў «цудоўнага нараджэньня» — незвычайна доўгая цяжарнасьць Ільматар (пар. з Растэмом «Шахнамэ») і тое, што герой зьявіўся на сьвет трыццацігадовым мужчынам. У адпаведнасьці з «шаманскай» сутнасьцю героя ягоныя асноўныя подзьвігі зьвязаныя са шматразовым катабасысам — сыходжаньнем у царства мёртвых (у карэльскім эпасе гэта заўжды падарожжа на поўнач у Пох'ёлу — «краіну змроку й туману»). Тыповы шаманскі подзтвіг Вяйнямёнэна — абуджэньне з магілы мёртвага велікана-мудрэца Антэра Віпунэна з мэтай атрымаць магічнае веданьне (пар. з Одынам, які атрымлівае веданьне ад галавы мёртвага велікана Міміра). Цікава, што Вяйнямёнэн ня проста перамагае мёртвага велікана, але спачатку аказваецца ім праглынуты — найбольш архаічны варыянт ініцыяцыі героя (пар. з Гаяватай, праглынутым асятром; Іёнай у чэраве кіта; мітамі Аўстраліі й Акеяніі). Вяйнямёйнэн ня проста заклінальнік, ён заклінальнік-паэт, як біблейскі Давід (які супакойвае з дапамогай песьняў злога духа цара Савула), Арфей, здольны зачароўваць жывёлаў, расьліны й нават скалы, гусьляр Садко, цюрскі Коркут, кельцкі Огма. У якасьці першачалавека Вяйнямёйнэн выконвае шэраг функцыяў культурнага героя — будуе першую лодку, сьваоае музычны інструмэнт (кантэле), знаёміцца з жалезам.
Разам зь Ільмарынэнам і Лемінкяйнэнам Вяйнямёйнэн адбірае ў гаспадыні Пох’ёлы старае ЛоўхіЛоухи млын Сампа, сымбаль шчасьця, багацьця й дастатку>.
Пасьля апублікаваньня Калевалы Эліясам Лёнратам у 1849 годзе Вяйнямёйнэн становіцца частым героем мастаціх твораў скульптараў і мастакоў.
У горадзе Сортавала існуе плошча Вяйнямёйнэна. Апрача таго, у 1873 годзе ў выбарскім парку Манрэпо была ўстаноўленая статуя Вяйнямёйнэна працы Ёханэса Таканэна, згубленая ў час Другое сусьветнае вайны й адноўленая ў 2007 годзе.
Карэльскі сэпаратыст і лідэр карэльскіх паўстанцаў падчас Другое савецка-фінскае вайны Васіль Левонэн узяў сабе псэўданім «Дзядуля Вяйнямёйнэн» у гонар пэрсанажа «Калевалы».