Пох’ёла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карціна Аксэлі Гален-Калела па сюжэце з Калевалы: Вяйнямёйнен абараняе сампа ад Старой Лоўхі — гаспадыні Пох'ёлы

Пох’ёла (карэл. і фін. Pohjola, ад Pohja — поўнач) — мітычнае месца, далёкая суровая краіна ў карэльскіх эпічных песьнях (рунах) і ў паэме «Калевала». Яна супрацьстаіць Пяйвёле (Вяйнёле).

Вяйнямёйнен плыве туды па моры, прычым шлях яго ляжыць з Суомі ў заходнім напрамку. Лемінкяйнэн па шляху туды сустракае вогненную (tulinen) раку. У каменных узгорках (kivimäki) Пох'ёлы Лоўхі хавае сонца. Таксама ў Пох'ёлы шмат лёду (jäätä) і ўзвышаюцца сьнежныя горы (lumimäki).

Уваход у Пох'ёлу пільнуюць воўк, мядзьведзь і зьмяя (Käärme). Гаспадыняй Пох'ёлы зьяўляецца злая вядзьмарка Лоўхі, якая валодае вялікімі чарамі. Каваль Сепа Ільмарынен за руку яе дачкі прыносіць ёй у аплату Сампа - цудоўную меленку-самамолку, стваральніцу матэрыяльнага дабрабыту для народа Пох'ёлы, падобную рогу багацьця.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]