Вязень сумленьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Dymitr (гутаркі | унёсак) у 10:59, 9 кастрычніка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Вязень сумленьня (па-ангельску: prisoner of conscience) — тэрмін, уведзены ў зварот у пачатку 1960-х заснавальнікам арганізацыі Amnesty International брытанскім юрыстам і праваабаронцам Пітэрам Бэнэнсанам. Ён абвясьціў вязьнямі сумленьня ўсіх зьмешчаных пад вартай або ў зьняволеньні выключна за тое, што яны мірна выяўлялі свае палітычныя або рэлігійныя погляды.

Першым вязьнем сумленьня ў 1962 быў названы праскі арцыбіскуп Ёзэф Бэран, які правёў 14 гадоў у вязьне (1949—1963) за пропаведзь, якая асуджала камуністычны лад.

Вязьні сумленьня ў СССР

Адным з першых савецкіх вязьняў сумленьня ў 1962 годзе быў прызнаны каталіцкі сьвятар з Львову Ёсіф Сьліпы, які правёў у лагерах 18 гадоў і быў выправаджаны з СССР у 1963 годзе, а ў 1965 прызначаны кардыналам і кіраўніком Украінскай грэка-каталіцкае царквы.

Да катэгорыі вязьняў сумленьня таксама прылічалі Натана Шчаранскага, Валерыю Навадворскую, Андрэя Сахарава, Аляксандра Салжаніцына, Юлія Даніэля, Андрэя Сіняўскага, Ёсіфа Бродзкага, Глеба Якуніна, Уладзімера Букоўскага, Сяргея Кавалёва. Апошнія савецкія вязьні сумленьня былі вызваленыя ў 1987 годзе.

Вязьні сумленьня ў Беларусі

Асноўны артыкул: Вязьні сумленьня ў Беларусі

У 2006 годзе міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Аляксандра Казуліна, Зьміцера Дашкевіча, Мікалая Статкевіча, Міхася Марыніча, Паўла Севярынца вязьнямі сумленьня.

Вязьні сумленьня ў Расеі

28 верасьня 2006 годзе Amnesty International надала статус вязьня сумленьня праваабаронцы Льву Панамарову, што атрымаў па рашэньні суду трое сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю пікету памяці ахвяр Бяслана ў Салавецкага каменя на Лубянскім пляцы Масквы 3 верасьня 2006 году й супраціў супрацоўнікам міліцыі. Прэфэктура Цэнтральнае акругі забараніла правядзеньне акцыі, у сувязі з чым яе ўдзельнікі былі разагнаныя АМАПам.

Леў Панамароў стаў чацьвёртым чалавекам, прызнаным вязьнем сумленьня ў Расеі. Да яго вязьнямі сумленьня сталі асуджаныя за шпіянаж Рыгор Пасько і Аляксандар Нікітын, а таксама омскі праваабаронца Юры Шадрын. У статуты вязьня сумленьня было адмоўлена Міхасю Хадаркоўскаму.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі