Вэзувіё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэзувіё
Вышыня 1281 м[1]
Краіна Італія
Горы Q3618573?
Геаграфічныя каардынаты 40°49′ пн. ш. 14°26′ у. д. / 40.817° пн. ш. 14.433° у. д. / 40.817; 14.433Каардынаты: 40°49′ пн. ш. 14°26′ у. д. / 40.817° пн. ш. 14.433° у. д. / 40.817; 14.433
Месцазнаходжаньне Нэапаль[d]
Тып стратавулькан
Апошняе вывяржэньне 1944
Вэзувіё на мапе Італіі
Вэзувіё
Вэзувіё
Вэзувіё

Вэзувіё (таксама Вэзувіюс, па-італьянску: Vesuvio, па-лацінску: Vesuvius) — дзейны вулькан на поўдні Італіі ў рэгіёне Кампанія непадалёку ад Нэапалю. Вышыня — 1281 мэтар (1944). Адзін з трох дзейных вульканаў Італіі, адзіны дзейны вулькан на Эўрапейскім кантынэнце. Вядомы тым, што зьнішчыў рымскі горад Пампэі ў 79 годзе. Лічыцца аднім з самых небясьпечных вульканаў сьвету.

У кратэры і на сьвежых лявавых патоках час ад часу вырываюцца вадзяныя пары і газы тэмпэратурай да 400 °C. Лява і туфы ў працэсе вывятрэньня стварылі пладародны грунт схілаў Вэзувіё. На ніжняй частцы схілаў знаходзяцца фруктовыя сады і вінаграднікі, прыблізна да вышыні 800 мэтраў — сасновы гай.

Першае дакумэнтальна зафіксаванае вывяржэньне вулькана адбылося 24 жніўня ў 79 годзе н. э.

Нэапаль і Вэзувіё

Авэлінскае вывяржэньне каля 1740 году да н. э[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шэраг новых археалягічных знаходак на сёньняшні дзень несумненна сьцьвярджае факт існаваньня Авэлінскага вывяржэньня Вэзувіё. Яно адбылося прыкладна ў 1740 годзе да н. э. (± 150 гадоў), дзесьці паміж 1890 і 1590 гадамі да н. э., і праходзіла ў паўночна-заходнім напрамку празь сёньняшнія мястэчкі Авэліна, Ноля і вёску Сан-Паолё-Бэль-Сыта. Навакольле Авэліна ў адлегласьці 35 кілямэтраў ад вулькана было пакрыта 50-сантымэтравам слоем попелу. У непасрэднай блізасьці вулькана таўшчыня попелавага слою дасягала нават некалькі мэтраў. У час закладкі фундамэнта новага аўтабана непадалёку ад Авэліна ў 1972 годзе былі знойдзеныя прадметы керамікі бронзавага пэрыяду пад узьнікшымі ў выніку вывяржэньня вулькана старымі слаямі попелу.

Іншыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На вулькане Вэзувіё Спартак нагалаву разьбіў войска аднаго зь легатаў прэтора Варынія, зьнішчыў войскі двух іншых легатаў, а пасьля гэтага і войска самаго прэтора ў час Трэцяй вайны рабоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]