Straight edge
«Выразная грань» (анг. Straight edge) — падкультура гардкор-панку, якую заснавалі ў лютым 1981 году паводле аднайменнага назову сваёй песьні музыкі амэрыканскага гурта «Малазначная Пагроза» (анг. Minor Threat; Вашынгтон). Прадугледжвае адмову ўжываньня наркотыкаў, у тым ліку алькаголю і тытуню, і пераборлівасьць у плоцевых сувязях. У скароце па-анг. sXe, які сталі выкарыстоўваць на вопратцы і татуіроўках, крыж займеў значэньне добраахвотнай трайной адмовы: ня піць, не паліць і ня весьці распусны лад жыцьця[1]. На пачатку 1990-х гадоў падкультура пашырылася на Паўночную і Ўсходнюю Эўропу, Паўднёвую Амэрыку ў сувязі з канцэртнымі выступамі адпаведных амэрыканскіх гуртоў.
Песьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лютым 1981 г. амэрыканскі панк-гурт «Малазначная Пагроза» (анг. Minor Threat) выдаў пробны міні-альбом «Першая дэма-стужка» (анг. First Demo Tape) з 8 песьняў, 6-я зь якіх называлася «Выразная грань» (анг. Straight Edge)[2]. Песьню, якая мела працягласьць у 46 сэкундаў, склаў вакаліст гурта Ян Макай (нар. 1962). У чэрвені 1981 г. «Выразная грань» стала 4-й з 8-і песьняў міні-альбому «Малазначная пагроза» (Minor Threat). У сакавіку 1984 г. выйшаў аднайменны студыйны зборнік з 12 песьняў, куды «Выразная грань» зноў патрапіла.
Па-ангельску | па-беларуску |
---|---|
I'm a person just like you. |
Я — асоба, такая як і Вы. |
Snort white s**t up my nose, |
Чмыхаць белае лайно сабе ў нос, |
I've got the straight edge. |
Я маю выразную грань. |
I'm a person just like you. |
Я — асоба, такая як і Вы. |
Laugh at the thought of eating ludes. |
Сьмяюся з думкі паесьці луды. |
I've got the straight edge. |
Я маю выразную грань. (*4) |
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На пачатку 1980-х гадоў да падкультуры «Выразная грань» далучыліся амэрыканкія панк-гурты «Стан Трывогі» (анг. State of Alert; 1980—1981, Вашынгтон), «Урадавы Выпуск» (анг. Government Issue; 1980—1989, Вашынгтон), «Вера» (анг. The Faith; 1981—1983, Вашынгтон), «7 сэкундаў» (анг. 7 Seconds; засн. 1980, штат Нэвада), «Дэкантроль Сыстэмы Грамадзтва» («ДСГ»; анг. Society System Decontrol [SSD]; 1981—1985, Бостан), «Ведамства Моладзевых Паслуг» («ВМП»; анг. Department of Youth Services [DYS]; засн. 1981, Бостан) і «Адмоўныя Вынікі» (анг. Negative FX; засн. 1981, Бостан).
У 21-м стагодзьдзі «Выразнай грані» прытрымліваліся амэрыканскія панк-гурты «Чэмпіён» (анг. Champion; 198099—2006, Сіетл), «Прыземленыя Дашчэнту» (анг. Down to Nothing; засн. 2000, штат Вірджынія), «Абдымкі Сёньня» (анг. Embrace Today; 1998—2006, Бостан), «Маем Адвагу» (анг. Have Heart; 2002—2009, штат Масачусэтс) і «Скідваньне» (анг. Throwdown; засн. 1997, штат Каліфорнія).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Выразная грань» (анг. Straight edge) // Вялейка.орг, 17 верасьня 2007 г. Праверана 24 жніўня 2017 г.
- ^ Minor Threat. [https://www.youtube.com/watch?v=CmFHLptvauU&gl=BY&hl=be&vl=be Straight Edge (Album - First Demo Tape, Track 06)] (анг.) // Julius Lucius, 10 чэрвеня 2010 г. Праверана 24 жніўня 2017 г.
- ^ Minor Threat. Straight Edge (анг.) // mykelismykel, 3 лютага 2011 г. Праверана 24 жніўня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- PoisonFree.com (анг.)
- Ян Макай. Прамова пра песьню «Выразная грань» гурта «Малазначная Пагроза» і рух, які яна натхніла (анг.) // Пітэр Гачынз, 7 сакавіка 2013 г. Праверана 24 жніўня 2017 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |