Маконь
Выгляд
| Маконь | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Кляньнік |
| Вусьце | Вуша |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Менская вобласьць |
| Даўжыня | 17 км |
| Плошча басэйну | 71 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Мако́нь — рака ў Смалявіцкім і Ігуменскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вушы (басэйн Дняпра). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 71 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Кляньнік Смалявіцкага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне вёскі Раваніцкая Слабада Ігуменскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 5 км (выток — 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Забалоцьце Смалявіцкага раёну)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 236
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 236