Татарская вуліца (Вільня)
Татарская лац. Tatarskaja | |
вуліца | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Старое Места |
Былыя назвы | Ігнатаўская, Татарска-Езуіцкая, Палецкіса |
Даўжыня | 600 м |
Паштовыя індэксы | LT-01121, LT-01144 |
На мапе | |
Вуліца Татарская ў Вікісховішчы |
Тата́рская ву́ліца[1] (лет. Totorių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае праспэкт Гедзіміна і вуліцу Ігнатаўскую.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымала сваю назву ад кірунку да прадмесьця Лукішкаў, дзе з часоў Вітаўта пасяліліся крымскія татары. У пачатку XIX ст. вуліца мела брукаваную праезную частку.
За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя летувіскага камуністычнага дзеяча Палецкіса. У наш час ёй вярнулі гістарычную назву. 14 верасьня 2016 году на кутнім будынку (на рагу з праспэктам Гедзіміна) мескія ўлады адкрылі шыльду з назвай вуліцы на крымска-татарскай мове.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня вуліцы каля 600 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад праспэкту Гедзіміна. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З правага боку адыходзіць вуліцы Дабрачынная і Бэнэдыктынская, зь левага боку — Гарбарская. Перасякаецца вуліцай Людвісарскай.
Будынкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Няцотны бок
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- № 1 (таксама праспэкт Гедзіміна, 10) — дом Гаспара Жалкоўскага, збудаваны ў 1855 годзе. У 1876 годзе зямянін Піліп Давойна прыбудаваў да гэтага дома 2-павярховы будынак. У 1878 годзе новы ўладальнік Геранім Усьціновіч надбудаваў трэці паверх да дома Жалкоўскага. У 1913 годзе абодва будынкі злучылі ў адзін, тады ж над другім домам надбудавалі трэці паверх.
- № 25 — Міністэрства абароны Летувы
Цотны бок
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- № 20 — друкарня Марціна Кухты. Дзейнічала з 1911 году. У пачатку XX ст. тут друкаваліся кнігі на беларускай, летувіскай і польскай мовах. У верасьні 1918 году пабачыла сьвет першая ў гісторыі «Беларуская граматыка для школ»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
- ^ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць беларускіх адраджэнцаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні, TUT.BY, 24 лютага 2011.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN 9986-9228-2-8.