Аўцюкі (фэстываль)
Выгляд
Фэстываль народнага гумару «Аўцюкі» | |
Гады | 1995 — цяпер |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Фэстыва́ль наро́днага гу́мару «Аўцюкі́» — фэстываль, які ладзіцца з 1995 року ў вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі Каленкавіцкага раёну (Гомельская вобласьць). З ініцыятывай правядзеньня выступіў старшыня Беларускага дзіцячага фонду пісьменьнік Уладзімер Ліпскі.
У фэсьце прымаюць удзел творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў Беларусі, таму ён мае назву «ўсебеларускі», у адрозьненьне ад мясцовых фэстываляў гумару, якія праводзяцца ў вёсках Спорава Бярозаўскага раёну, Баянічы Любанскага раёну, Дубіна Валожынскага раёну, месьце Капыль Менскай вобласьці[1].
У 2008 року на фэстывалі адбылося адкрыцьцё помніку Каласку і Калінцы, як называюць тутэйшых жыхароў. У 2012 року плянуецца адкрыцьцё музэю-сядзібы гумару[2] «Сядзіба Каласка і Калінкі».
Рокі правядзеньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1995 — 1-ы
- 1997 — 2-і
- 2008 — 6-ы
- 2012 — 7-ы
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сьвятлана Дзявяткава. (17 ліпеня 2012) 27 ліпеня на два дні чакаюць гасцей на сёмы Усебеларускі фестываль народнага гумару «Аўцюкі-2012» Моя Беларусь. Народная газета. Праверана 27 ліпеня 2012 г.
- ^ БелаПАН. (27 ліпеня 2012) У Калінкавіцкім раёне пройдзе Фестываль гумару «Аўцюкі-2012» Афіша Беларусь. Наша Ніва. Праверана 27 ліпеня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алена Германовіч, БелаПАН. У Аўцюках фэстываль народнага гумару