Васіль Сташэўскі
Васіль Сташэўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 (23) сакавіка 1895 |
Памёр | 29 кастрычніка 1937 (42 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, пісьменьнік, перакладнік, настаўнік, дзіцячы пісьменьнік |
Мова | беларуская мова |
Васіль Пятровіч Сташэўскі (23 сакавіка 1895 в. Сьвінка каля Капыля — 29 кастрычніка 1937, Менск) — беларускі драматург і празаік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1914 годзе скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне. У 1919—1920 настаўнічаў. У шэрагах Чырвонай Арміі на польска-савецкай вайне. У 1920—1921 — ваенкам і загадчык аддзелу асьветы Магілянскага валаснога рэўкаму, сакратар Нясьвіскага павятовага ваенкамату, загадчык беларускага пададзелу Менскага павятовага аддзелу народнай асьветы. У 1923 — настаўнічаў. У 1924 скончыў Менскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у Воршы, з 1927 г. — адказным сакратаром літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк», з 1929 г. — аб’яднаньня «Полымя». У 1928—1929 у газэце «Савецкая Беларусь».
Друкаваўся з 1923 году, першую п’есу «На другі дзень» апублікаваў у 1926 годзе. Надрукаваў больш за 20 п’ес.
3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду № 33, які «не падлягае абвяшчэньню», «усе кнігі» Васіля Сташэўскага прадугледжвалася «спальваць»[1]. У 1937 рэпрэсаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня, расстраляны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- СТАШЭЎСКІ Васіль Пятровіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 29 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Менску
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Беларускія літаратары
- Беларускія драматургі
- Беларускія настаўнікі
- Беларускія літаратары, расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году