Васіль Гігевіч
Васіль Гігевіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 студзеня 1947 (77 гадоў) або 1947[1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік |
Гады творчасьці | 1972-цяпер |
Жанр | фантастыка[d] |
Мова | беларуская мова |
Дэбют | 1972 |
Прэміі | аповесьць «Жыціва» (1980) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com |
Васіль Сямёнавіч Гігевіч (нар. 3 студзеня 1947; в. Жыцькава, Барысаўскі раён, Менская вобласьць) — беларускі пісьменьнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся году ў вёсцы Жыцькава Менскай вобласьці ў сялянскай сям’і[2]. У 1969 годзе скончыў фізычны факультэт Харкаўскага ўнівэрсытэту і паралельна факультэт грамадзкіх прафэсіяў па спэцыяльнасьці журналістыка. Выкладаў фізыку ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскі раён Харкаўскай вобласьці. У 1970 стаў карэспандэнтам-радыёарганізатарам ашмянскай раённай газэты «Красное знамя»[2]. Працаваў інжынэрам Барысаўскага шклозавода (1970—1977). У 1979 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1979 па 1981 год працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», пазьней — у часопісе «Маладосьць», у 1988 годзе заняў пасаду загадчыка аддзела прозы часопіса. У 1992 годзе пачаў працаваць у часопісе «Полымя». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1977 году.
Першае апавяданьне апублікаваў у 1972 годзе ў часопісе «Полымя». Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1982) за аповесьць «Жыціва». Для творчасьці характэрныя псыхалягізм, філязафічнасьць, умоўна-абагульненая форма мастацкага асэнсаваньня жыцьця[3].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар кніг прозы:
- Спелыя яблыкі: апавяданні. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. — 140 с. (апавяданьні Дома ; Звычайны дзень ; Выпадак з Зарубіным; «Крышталь» ; Сьпелыя яблыкі; «Ганна» ; Два дні на схіле зімы; «Здзіўленне» ; Цераз поле ў канец ; Двое і астатнія; «Мяжа»)
- Калі ласка, скажы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 156 с. (аповесьць «Чужую бяду …»; апавяданьні: Гісторыя адной душы; «Іванчык»; «Эксперымент» ; Калі ласка, скажы; «Размова» ; Аднойчы вечарам)
- Жыціва: аповесці. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1980. — 254 с. (аповесьці Жыціва; «Райка» ; Калі пойдзе снег ; Дом, да якога вяртаемся)
- Астравы на далёкіх азёрах. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1984. — 332 с. (аповесьці Астравы на далёкіх азёрах ; Забытая дарога; «Варыянт»; апавяданьні: «Валіцкі» ; Валянціна з Бярозава; «Шпілька»; «Печ»)
- Доказ ад процілеглага. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1985. — 199 с. (раман)
- Мелодыі забытых песень. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1988. — 333 с. — ISBN 5-340-00007-9 (аповесьці «Карабель» ; Сола для віяланчэлі ; Громаў В. Д. ; Мэлёдыі забытых песень : З хронікі аднаго жыцця : раман ; Яшчэ снягі халодныя ляжалі : апавяданне)
- Возвращение памяти. — Мн.: Юнацтва, 1988. — 270 с. — (Библиотека юношества). — ISBN 5-7880-0047-5 (аповесьць Возвращение памяти, раман «Доказательство от противного»)
- Карабель. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. — 459 с. — (Бібліятэка беларускай прозы). — ISBN 5-340-00250-0 (аповесьці Жыціва ; Калі пойдзе снег ; Забытая дарога; «Карабель»; раман «Доказ ад процілеглага»)
- Марсіянскае падарожжа. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 379 с. (раман «Не забывай пра дом свой, грэшнік»; аповесьці: Марсіянскае падарожжа; «Пярэварацень»)
- «Пабакі» (аповесьць, 1990)
- Кентаўры. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — 331 с. — ISBN 5-340-00986-6 (раман «Кентаўры»; аповесці «Палтэргейст» ; «Пабакі» ; Дзяўчына з сунічнай дзялянкі : апавяданне)
- Марсіянскае падарожжа. — Мн.: Маст. літ., 1997. — 224 с. — ISBN 985-02-0395-1 (аповесьці «Карабель»; Марсіянскае падарожжа; «Пабакі»)
- Крах цывілізацыі. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2012. — 284 с. — ISBN 978-985-556-007-5 (аповесьці «Карабель» ; Марсіянскае падарожжа; «Палтэргейст» ; Страчанае шчасьце)
- Востраў. — Мн.: 2019. — 228 с. — ISBN 978-985-02-1853-7 (міты: Востраў, Карабель, Гуманоіды, Страчанае шчасьце; апавяданьні: Сон, Дзе мэлёдыя гучала, Цёмная вада)
Аповесьці «Атамізацыя»[4] і «Страчанае шчасьце» апублікаваныя ў часопісе «Полымя»[5], аповесьць «Гуманоіды» па-расейску — ў часопісе Нёман[6], аповесьць «Шчаслівая планета. Прыгоды Базыля-беларуса» — у часопісе «Тэрмапілы»[7].
На расейскую перакладзеныя аповесьць «Астравы на далёкіх азёрах»[8], раман «Доказ ад процілеглага» (аўтарызаваны пераклад)[9], кніга «Марсіянскае падарожжа»[10]. Асобныя творы перакладаліся на ангельскую[11], баўгарскую[12].
Разам з Алегам Чарновым стварыў навукова-дакумэнтальную кнігу пра Чарнобыль:
- Гигевич, В.; Чернов, О. Стали воды горькими: хроника чернобыльской беды. — Мн.: Беларусь, 1991. — 175 с.
Публіцыстыка:
- Безопасность АЭС в Беларуси. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 95 с. — ISBN 978-985-11-0482-2
- Обусловленность строительства АЭС в Беларуси. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 95 с. — ISBN 978-985-11-0484-6
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Hìhevìč, Vasìl‘ Sjamenavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Васіль Гігевіч // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 138
- ^ Гігевіч Васіль Сямёнавіч // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 218
- ^ Атамізацыя // Полымя. — 2015. — № 1. — С. 3―57.
- ^ Страчанае шчасце // Полымя. — 2011. — № 4. — С. 12―55.
- ^ Гуманоиды // Нёман. — 2016. — № 11. — С. 3―56.
- ^ Гигевіч, В. Шчаслівая планета. Прыгоды Базыля Беларуса // Тэрмапілы : журнал. — 2006. — № 10.
- ^ Острова на далеких озерах. — М.: Советский писатель, 1984. — 411 с.
- ^ Доказательство от противного. — М.: Советский писатель, 1988. — 427 с. — ISBN 5-265-00357-6
- ^ Марсианское путешествие. — Мн.: Юнацтва, 1992. — 346 с. — (Библиотека приключений и фантастики). — ISBN 5-7880-0691-0
- ^ Home fires: stories by writers from Byelorussia / [compiled by Elvina Moroz]. — Moscow: Raduga, 1986. — С. 326. — ISBN 5-05-000654-6
- ^ Антология белоруска проза / съставител Волга Ипатава. — София: 2005. — 621 с. — ISBN 954-711-068-3
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лаўрык, Т. Ва ўсім вінаваты генетыкі? "Пабакі" Васіля Гігевіча // Бярозка. — 2018. — № 2. — С. 34―37.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- старонка Васіля Гігевіча сайт Барысаўскага дзяржаўнага каледжа Архіўная копія
- Васіль Гігевіч на Беларускай Палічцы
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |