Васіль Бернік
Васіль Бернік | |
| Дата нараджэньня | 9 студзеня 1947 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | вёска Слабада-Пырашаўская, Узьдзенскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
| Дата сьмерці | 11 студзеня 2026 (79 гадоў) |
| Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1970) |
| Занятак | матэматык |
| Навуковая сфэра | Матэматыка |
| Месца працы | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
| Вядомы як | Распрацоўнік новага спосабу ацэнкі памернасьці Гаўсдорфа(en) (1986), галоўны рэдактар «Матэматычнай энцыкляпэдыі» (2001) |
| Сябра ў | Беларуская перспектыва[d] і Рэспубліканская тэрміналагiчная камiсiя пры НАН Беларусi[d] |
| Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] |
| Навуковы кіраўнік | Уладзімер Спрынджук (1936—1987) |
| Узнагароды | Прэмія НАН Беларусі (1999)[1], Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2004) |
| Сайт | bsu.by/en/main.aspx?guid=121331 |
Васіль Іванавіч Бернік (9 студзеня 1947, в. Слабада-Пырашаўская, Узьдзенскі раён, цяпер Беларусь — 11 студзеня 2026[2]) — беларускі матэматык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1986), прафэсар матэматыкі (1992). Навуковыя працы аб тэорыі лікаў. Распрацаваў новы спосаб ацэнак памернасьці Гаўсдорфа мностваў рэчаісных і камплексных лікаў з зададзенай мерай трансцэндэнтнасьці[3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1965 годзе паступіў на мэханіка-матэматычны факультэт БДУ, які скончыў у 1970 годзе. У 1970 г. працаўладкаваўся ў Інстытут матэматыкі Акадэміі навук БССР, дзе ўзьняўся ад малодшага да галоўнага навуковага супрацоўніка (з 2010 г.) і кіраўніка аддзела. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Аб мэтрычнай тэорыі Дыяфантавых(en) набліжэньняў залежных(en) велічыняў» пад кіраўніцтвам Уладзімера Спрынджука. У 1986 г. атрымаў званьне доктара навук за дысэртацыю «Мэтрычная тэорыя Дыяфантавых набліжэньняў залежных велічыняў і памернасьць Гаўсдорфа(en)», выдадзеную ў 1988 годзе[3].
У 2000 годзе выдаў па-беларуску разам зь Віктарам Берасьневічам (нар. 1971, Узда), Морысам Додсанам і Х. Дыкінсанам навуковы артыкул «Аб лінейных мнагастайнасьцях, для якіх мае месца апраксымацыйная тэарэма Хінчына(en)»[4]. У 2001 годзе выступіў галоўным рэдактарам беларускамоўнай «Матэматычнай энцыкляпэдыі»[5]. У 2004 г. атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі.
На 2012 г. быў сябрам матэматычнага аддзелу Навукова-мэтадычнай рады Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, сябрам Рады ў абароне дысэртацыяў пры Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі і прафэсарам катэдры вышэйшай альгебры і абароны інфармацыі ў БДУ. На 2012 г. выдаў 101 навуковую публікацыю, у тым ліку 60 — па-расейску (за мяжой — 19, з ангельскім перакладам — 17), 39 — па-ангельску (за мяжой — 34), 1 — па-ўкраінску (Кіеў: 1978), 1 — па-беларуску (Менск: 2000)[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Бернік Васіль Іванавіч // Матэматычная энцыкляпэдыя / гал.рэд. Васіль Бернік. — Менск: Тэхналёгія, 2001. — С. 413. — 496 с. — 1000 ас. — ISBN 985-458-059-8
- ↑ Памёр прафесар Васіль Бернік Наша Ніва
- 1 2 Бернік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 120. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
- ↑ Віктар Берасьневіч, Васіль Бернік, Морыс Додсан, Х. Дыкінсан. Аб лінейных мнагастайнасьцях, для якіх мае месца апраксымацыйная тэарэма Хінчына // Весьці Акадэміі навук Беларусі : часопіс. — 2000. — № 2. — С. 14-17. — ISSN 0002-3574.
- ↑ Матэматычная энцыкляпэдыя / гал.рэд. Васіль Бернік. — Менск: Тэхналёгія, 2001. — 496 с. — 1000 ас. — ISBN 985-458-059-8
- ↑ Бернік Васіль Іванавіч (рас.) // Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2012 г. Праверана 24 верасьня 2015 г.
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Памерлі 11 студзеня
- Памерлі ў 2026 годзе
- Дактары фізыка-матэматычных навук
- Нарадзіліся ва Ўзьдзенскім раёне
- Беларускія матэматыкі
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Ляўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі мэханіка-матэматычнага факультэту БДУ