Перайсьці да зьместу

Варануха (заказьнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Варануха
Плошча 806 га
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Шумілінскі раён
Утварэньне 2009

Заказьнік «Варануха»заказьнік мясцовага значэньня. Заснаваны рашэньнем Шумілінскага райвыканкаму ад 24 лютага 2009 году № 123.

У паўднёвай частцы Шумілінскага раёну, на ўсход ад в. Заручэўя і на захад ад в. Алыпанікаў, знаходзіцца водна-балотны заказьнік мясцовага значэньня — тарфяное радовішча «Варануха». Плошча заказьніка 806 га, мэтавае прызначэньне — захаваць балотна-азёрна-лясныя ляндшафты.

Заказьнік амаль цалкам пакрыты лесам (збольшага сасна і бяроза). На нізінных балотах расьце бяроза, вольха чорная, елка, на мінэральных балотах — бяроза, сасна, асіна, вольха шэрая. У цэнтральнай частцы заказьніка да 30 % усёй плошчы занята журавіньнікам, у заходняй і ўсходняй частках да 15-20 % — брусьнічнікам.

Сярод жывёлаў сустракаюцца лось, дзік, ліс, янот, цецярук. Чырвоная кніга заказьніка багатая на птушак: скапа, арол-вужаед, белая курапатка, шэры журавель, балотная сава, чорны бусел, трохпальцы дзяцел, шэры саракуш і інш.[1].

  • Прыродаахоўныя тэрыторыі раёна // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. — С. 33-35.
  • Шумілінскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. — Т. 5 : Стаўраструм-Яшчур. — С. 390—391.