Валянтына Чапко
Валянтына Чапко | |
Дата нараджэньня | 25 лютага 1925 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 24 лістапада 2004 (79 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, прафэсарка ўнівэрсытэту |
Навуковая сфэра | гісторыя[1], сацыяльная гісторыя[d][1], эканамічная гісторыя[d][1] і гісторыя сельскай гаспадаркі[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Вучні | Анатоль Люты[d] |
Узнагароды |
Валянты́на Ўладзі́мераўна Чапко́ (25 лютага 1925, места Менск — 2004, Менск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1969). Удзельніца нямецка-савецкай вайны.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 25 лютага 1925 у Менску. Удзельніца нямецка-савецкай вайны.
- 1950 — скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
- 1950—1953 — навучалася ў асьпірантуры пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.
- 1953 — абараніла кандыдатскую дысэртацыю на тэму «Общественная и культурная деятельность Георгия Скорины».
- 1953—1972 — працавала ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі.
- 1969 — абараніла доктарскую дысэртацыю на тэму «Разложение феодально-крепостнической системы и формирование капиталистических отношений в сельском хозяйстве Белоруссии в первой половине ХІХ века» пры Інстытуце гісторыі АН Беларусі.
- 1972—1978 — загадчык катэдры ўсеагульнай гсторыі ў БДПУ імя Максіма Танка
- 1978—1983 — загаднік катэдры гісторыі БССР Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
- 1983 — прафэсар катэдры гісторыі старажытнага сьвету і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Навуковая спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледавала пытаньні з гісторыі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX (аграрная гісторыя, гісторыя гарадоў Беларусі, клясавая барацьба на вёсцы), творчасьць Ф. Скарыны, гістарыяграфію гісторыі Беларусі пэрыяду фэўдалізму[2].
- Чапко, В. У. Беларускі першадрукар Георгій Скарына / В. У. Чапко. — Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1956. — 40 с.
- Чепко, В. В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в. / В. В. Чепко. — Минск : Наука и техника, 1966. — 218 с.(па расейску)
- Чепко, В. В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине ХІХ века / В. В. Чепко. — Минск : Наука и техника, 1972. — 265 с.(па расейску)
- Чепко, В. В. Города Белоруссии в первой половине ХІХ века : экономическое развитие / В. В. Чепко. — Минск : Издательство Белорусского государственного университета, 1981. — 142 с.(па расейску)
- Историография БССР : эпоха феодализма / З. Ю. Копысский ; В. В. Чепко. — Минск : Университетское, 1986. — 172 с.(па расейску)
Адна з аўтарак калектыўных манаграфій «Гісторыя Мінска» (Мн., 1967); «История Белорусской ССР» (Т. 2; Мн., 1961), «Гісторыя Беларускай ССР» (Т. 1; Мн., 1972), «Полацк : Гістарычны нарыс» (2-е выд.; 1987); адна з складальніцаў хрэстаматыі «Беларусь у эпоху феадалізму» (Т. 3—4; Мн., 1961—1979). Аўтар больш за 150 публікацый.
Узнагароды і прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалямі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Чепко В. В.:Из воспоминаний // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2005. — вып.6. — с. 201—217
- Белазаровіч, В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : вучэбны дапаможнік / В. А. Белазаровіч. — Гродна : ГрДУ, 2006. — С. 278.
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі 24 лістапада
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі гістарычнага факультэту БДУ
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытуту гісторыі НАН Беларусі
- Дактары гістарычных навук
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія гісторыкі