Перайсьці да зьместу

Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Сэрбіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Сэрбіі
Ратно ваздухопловство и противваздухопловна одбрана Војске Србије

Эмблема ВПС і СПА Сэрбіі
Гады існаваньня з 24 сьнежня 1912 р.
Краіна Сэрбія Сэрбія
Падпарадкаваньне Міністэрства абароны Сэрбіі
Уваходзіць у Узброеныя сілы Сэрбіі
Тып Вайскова-паветраныя сілы
Заступнік Сьвяты прарок Ільля
Войны Першая балканская вайна
Другая балканская война
Першая сусьветная вайна
Знакі ўзнагароды Кавалер ордэна Белага арла зь мячамі 2 ступені
Дзейны камандзір Брыґадны ґенэрал Ранка Жывак
па-сэрбску: Бригадни генерал Ранко Живак[1]
Сьцяг ВПС і СВА Сэрбіі (надпіс: За Волю ды Гонар Айчыны)

Вайско́ва-паве́траныя сі́лы і во́йскі СПА Сэ́рбіі (па-сэрбску: Ратно ваздухопловство и противваздухопловна одбрана, РВ и ПВО) — адзін з тыпаў Узброеных сілаў Сэрбіі. Былі створаныя ў 1912 годзе і прынялі ўдзел у Балканскіх ды Першай сусьветнай войнах. У 1918—1941 роках існавалі як Каралеўскія ВПС Югаславіі, а потым ВПС і СПА ЮНА. Распад Югаславіі меў цяжкія наступствы для сэрбскае вайсковае авіяцыі. ВПС прымалі ўдзел у баявых дзеях у Харватыі ў 1991 годзе й панесьлі вялікія страты падчас вайсковае апэрацыі НАТО ў 1999 годзе. У цяперашні час ВПС і СПА Сэрбіі месьцяцца ў працэсе рэфармаваньня.

Кіраўніцтва ВПС і СПА (па-сэрбску: Команда В и ПВО)

210-ы батальён сувязі (па-сэрбску: 210 батаљон везе)
333-і інжынэрны батальён (па-сэрбску: 333 инжињеријски батаљон)

Пункты базаваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Нашыўка Назва фармаваньня Месца дысьлякацыі Узбраеньне
Кіраўніцтва ВПС і СПА Сэрбіі Зэмун
204-я авіябрыґада[2] Батайніца
101-я зьнішчальная авіяцыйная эскадрыльля Батайніца Л-18, НЛ-18, Л-17, НЛ-16Ш, В-53
252-я зьмяшаная авіяцыйная эскадрыльля Батайніца J-22, НJ-22, Н-62, Н-62Т, Н-62Ш, В-53, ХТ-40, ХН-42М, ХН-45М, ХО-42, ХО-45
138-я зьмяшаная транспартная авіяцыйная эскадрыльля Батайніца Т-70, Jак-40, Dо-28D2, Ан-2ТД, ХТ-40, ХО-42, ХО-45
1-ы выведвальны авіяцыйны атрад Батайніца Л-15М, Л-17К, В-53
24-ы авіятэхнічны батальён Батайніца
17-ы батальён аховы аэрадрома Батайніца
117-ы артылерыйска-ракетны дывізіён СПА Батайніца Бофарс Л 70, 40 мм, 9К38М «Шыла»
98-я авіябаза[3] Ладжэўцы, Ніш
241-я зьнішчальна-бамбавальная авіяцыйная эскадрыльля Ладжэўцы J-22, НJ-22, Н-62, В-53
714-я супрацьтанкавая гэлікоптэрная эскадрыльля Ладжэўцы ХН-42М, ХО-42, ХО-45, ХІ-42
119-я зьмяшаная гэлікоптэрная эскадрыльля Ніш
2-і выведвальны авіяцыйны атрад
24-ы авіятэхнічны батальён
161-ы батальён аховы аэрадрома
98-ы батальён аховы аэрадрома
98-ы артылерыйска-ракетны дывізіён СПА Бофарс Л 70, 40 мм, 9К38М «Шыла»
250-я ракетная брыґада СПА[4] Бялград (штаб)
Штабная батарэя
1-ы ракетны дывізіён СПА С-125М1Т «Нева», 9К32 «Страла-2M»
2-і ракетны дывізіён СПА С-125М1Т «Нева», 9К32 «Страла-2M»
3-і самаходны ракетны дывізіён СПА 2К12 «Куб-М», 9К32 «Страла-2M»
4-ы самаходны ракетны дывізіён СПА 2К12 «Куб-М», 9К32 «Страла-2M»
5-ы самаходны ракетны дывізіён СПА 2К12 «Куб-М», 9К32 «Страла-2M»
126-ы цэнтар паветранага назіраньня,
выяўленьня й навядзеньня
[5]
Бялград РЛС назіраньня П-12 і П-14, радары вымярэньня вышынь ПРВ-11, аглядныя радыёлякатары С-605/654, радары для вымярэньня вышынь С-613, аглядны радыёлякатар ТПС-63, трохмерныя радары АН/ ТПС-70, Аўтаматызаваныя інфармацыйна-вымяральныя сыстэмы АС-74 ды АС-84.
Штабная рота
20-ы батальён ПНВН
31-ы батальён ПНВН
Рота паветрана-тэхнічнага й тэхнічнага
абслугоўваньня ды забесьпячэньня
Ладжэўцы, Ніш
210-ы батальён сувязі
333-і інжынэрны батальён

Тэхніка й узбраеньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

На ўзбраеньні ВПС і СПА Сэрбіі месьцяцца баявыя й транспартныя летакі, баявыя ды транспартныя гэлікоптэры, комплексы СПА й радыёлакацыйныя станцыі. Яны разьмеркаваны між 98-ю ды 204-ю авіябрыґадамі, 250-ю брыґадаю СПА й 126-ю брыґадаю паветранага назіраньня[6][7].

Разьмяшчэньне ўзбраеньняў у злучэньнях і падразьдзелах ВПС і СПА Сэрбіі было праведзенае падчас вайсковае рэформы, распачатае пасьля распаду Дзяржаўнага зьвязу Сэрбіі й Чарнагорыі ў 2006 року. У 2007 годзе 230-ы, 240-ы ды 310-ы палкі СПА былі расфармаванымі, іх узбраеньне было часткова сьпісаным, часткова перададзенае ў дывізіёны 250-е брыґады СПА. Зэнітныя гарматы Bofors L70 былі разьмеркаваныя ў зэнітна-ракетныя дывізіёны 98-е й 204-е авіябрыґадаў[8].

Большасьць узбраеньняў ВПС і СПА Сэрбіі былі зробленыя ў СССР або СФРЮ і цяпер лічацца састарэлымі. Пасьля распаду Югаславіі ў войска доўгі час не паступала сучасная тэхніка. Выключэньнем былі закупкі навучальных самалётаў УТВА Ласта, якія вырабляе фабрыка УТВА ў Панчаве. Працэс абнаўленьня авіяцыі аднавіўся ў 2016 годзе, калі ў Расеі былі набытыя два гэлікоптэры Мі-17[9], а шэсьць зьнішчальнікаў МіГ-29 былі атрыманы задарма[10].

Рамонтам і мадэрнізацыяю наяўных лятальных апаратаў і сыстэмаў СПА займаецца Авіяцыйны інстытут «Мома Станайлавіч» у Батайніцы[11][12].

Апазнавальныя знакі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Эвалюцыя апазнавальных знакаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Апазнавальны знак Знак на фюзэляж Знак на кіль Калі ўжываўся Парадак нанясеньня
няма 1912—1915 Ніжняя частка ніжняга крыла цалкам афарбоўвалася ў колеры сьцяга Сэрбіі.
няма зьвестак 1912—1915
1916—1918 Летакі, атрыманыя з Францыі па праґраме вайсковае дапамогі, мелі стандартныя францускія апазнавальныя знакі. Сэрбская какарда або сэрбскі сьцяг наносіліся на фюзэляж як дадатак.
1916 — 1918 Летакі, атрыманыя з Францыі па праґраме вайсковае дапамгоі, мелі стандартныя францускія апазнавальныя знакі. Сэрбская какарда або сэрбскі сьцяг наносіліся на фюзэляж як дадатак. Афіцыйны ўжытак сьцяга Сэрбіі ў якасьці знака на фюзэляж быў рэґлямэнтаваны да 1918 року.
няма зьвестак
з 2006 року па бягучы час

Знакі адрозьненьня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ґенэралы й афіцэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
КатэґорыіҐенэралы[13]Старшыя афіцэрыМалодшыя афіцэры[14]
Сэрбскі ранґГенералГенерал
потпуковник
Генерал
мајор
Бригадни
генерал
ПуковникПотпуковникМајорКапетан прве класеКапетанПоручникПотпоручник
Беларускі
аналяґ
Ґенэрал-палкоўнікҐенэрал-лейтэнантҐенэрал-маёрнямаПалкоўнікПадпалкоўнікМаёрКапітанСтаршы лейтэнантЛейтэнантМалодшы лейтэнант

Падафіцэры й жаўнеры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
КатэґорыіПадафіцэры[15]Жаўнеры[16]
няма
Сэрбскі ранґЗаставник
прве класе
ЗаставникСтарији водник
прве класе
Старији водникВодник прве класеВодникМлађи водникДесетарРазводникВоjник
Беларускі
аналяґ
Старшы прапаршчыкПрапаршчыкнямаСтаршынанямаСтаршы сяржантСяржантМалодшы сяржантЯфрэйтарШараговец

Знакі на галаўныя ўборы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мэталічныя знакі Вышытыя знакі

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Командант В и ПВО Праверана 2009-10-08 г. Архіўная копія ад 2011-08-29 г.
  2. 204 авијцијска база
  3. 98 авијцијска база Праверана 2009-10-08 г. Архіўная копія ад 2015-01-03 г.
  4. 250 ракетна бригада ПВО Праверана 2009-10-08 г. Архіўная копія ад 2008-12-30 г.
  5. 126 Центар ВОЈИН
  6. {{{аўтар}}} 2018.
  7. Ратно ваздухопловство и ПВО (сэрб.). Сайт Арміі Сэрбіі. Праверана 2016-08-15 г.
  8. Бојан Димитријевић Херојска одбрана неба. Сто година ПВО у Србији (сэрб.). «Одбрана» (часопіс Міністэрства абароны Сэрбіі). Праверана 2018-09-24 г.
  9. Stigli novi helikopteri, najavljena kupovina „Migova 29” (сэрб.). Палітыка. Праверана 2018-10-01 г.
  10. Srbija dobila šest MIG- ova od Rusa (сэрб.). Блиц. Праверана 2018-10-01 г.
  11. Ремонт ваздухоплова (сэрб.). Сайт Авіяцыйнага інстытута «Мома Станайлавіч». Праверана 2018-10-01 г.
  12. Ремонт ПВО система (сэрб.). Сайт Авіяцыйнага інстытута «Мома Станайлавіч». Праверана 2018-10-01 г.
  13. Ознаке чинова — Генерали и Адмирали
  14. Официри
  15. Подофицири
  16. Војници
  • Danko Borojević, Dragi Ivić, Željko Ubović Vazduhoplovne snage bivših republika SFRJ 1992-2015. — Ruma: Štampa, 2016. — 341 с. — ISBN 978-86-86031-23-5
  • The Military Balance 2018. — London: IISS, 2018. — 520 с. — ISBN 9781857439557

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Сэрбіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў