Перайсьці да зьместу

Вайскова-паветраныя сілы Індыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайскова-паветраныя сілы Індыі
гіндзі: भारतीय वायु सेना
Гады існаваньня з 8 кастрычніка 1932 году
Краіна Індыя
Падпарадкаваньне Міністэрства абароны Індыі
Уваходзіць у Узброеныя сілы Індыі
Тып Вайскова-паветраныя сілы
Войны Другая сусьветная вайна
Першая інда-пакістанская вайна
Другая інда-пакістанская вайна
Трэцяя інда-пакістанская вайна
Каргільскі канфлікт
Дзейны камандзір Маршал авіяцыя Арджан Сінгх
па-ангельску: Marshal of the Indian Air Force Arjan Singh[1]

Вайскова-паветраныя сілы Індыі (гіндзі: भारतीय वायु सेना ; Bhartiya Vāyu Senā) — адзін зь відаў Узброеных сілаў Індыі. Па колькасьці самалётаў знаходзяцца на чацьвертым месцы сярод найбуйнейшых вайскова-паветраных сілаў сьвету (пасьля ЗША, Расеі і Кітаю).

Вайскова-паветраныя сілы Індыі былі створаны 8 кастрычніка 1932 году, а першая эскадрыльля зьявілася ў іх складзе 1 красавіка 1933 году. Яны згулялі важную ролю ў баявых дзеяньнях на бірманскім фронце падчас Другое сусьветнай вайны. У 1945—1950 гадах ВПС Індыі насілі прыстаўку «каралеўскія». Індыйская авіяцыя прыняла актыўны ўдзел у войнах з Пакістанам, а таксама ў шэрагу драбнейшых апэрацыяў і канфліктаў.

На 2007 год ВПС Індыі мелі больш за 1130 баявых і 1700 дапаможных самалётаў і шрубалётаў[2]. Сур’ёзнаю праблемаю зьяўляецца высокі ўзровень аварыйнасьці. З пачатку 1970-х па пачатак 2000-х гадоў індыйскія ВПС штогод гублялі ў сярэднім 23 самалёты і шрубалёты[3]. У 2000-х гадах сытуацыя палепшылася; па наяўнай неафіцыйнай інфармацыі, за 2009 год страчана 10 самалётаў і 1 шрубалёт. Найбольшы лік лётных здарэньняў даводзіцца на савецкія зьнішчальнікі МІГ, якія складаюць аснову авіяпарку ВПС Індыі і якія зарабілі сабе рэпутацыю «лятучых трунаў» і «ўдавадзелаў»[4]. З 1971 па красавік 2012 году разьбіліся 482 МІГ (больш паловы з 872 атрыманых)[4].

Тэхніка і ўзбраеньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дадзеныя пра тэхніку і ўзбраеньне ВПС Індыі ўзяты са старонкі часопіса Aviation Week & Space Technology.

Тып Выява Распрацоўнік Колькасьць Нататкі
Баявыя самалёты
Су-30 Сьцяг Расеі Расея

Сьцяг Індыі Індыя

216 зьнішчальнік
HAL Tejas Сьцяг Індыі Індыя 8 шматмэтавы зьнішчальнік
Dassault Aviation Mirage 2000H

Dassault Aviation Mirage 2000TH

Сьцяг Францыі Францыя

Сьцяг Францыі Францыя

47[5]

2[6]

шматмэтавы зьнішчальнік

навучальны зьнішчальнік

МИГ-21УM СССР 35 навучальны зьнішчальнік
HAL MiG-21bis

HAL MiG-21MF

Сьцяг Індыі Індыя

Сьцяг Індыі Індыя

112

35

шматмэтавы зьнішчальнік

шматмэтавы зьнішчальнік

Плянуецца сьпісаць вялікую частку парку да 2014[7], усё Миг-21 да 2017 году.[8]

HAL MiG-27M Сьцяг Індыі Індыя 100+ зьнішчальнік бамбавік.

Пабудаваны ў 1984—1996 гадах. Большасьць МІГ-27 плянуецца сьпісаць да 2015[8]

МІГ-29

МІГ-29УБ

СССР

СССР

36

26

Мадэрнізуюцца.
HAL Su-30MKI Сьцяг Індыі Індыя 159 шматмэтавы зьнішчальнік

Пастаўляюцца з 2002 году.

Sepecat Jaguar S Сьцяг Францыі Францыя Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 24 зьнішчальнік-бамбавік
HAL Jaguar IB

HAL Jaguar IM

HAL Jaguar IS

Сьцяг Індыі Індыя

Сьцяг Індыі Індыя

Сьцяг Індыі Індыя

27

11

58

навучальна-баявы

супрацькарабельны самалёт

зьнішчальнік-бамбавік.

Зьнішчальнікі зьбіраліся ў Індыі з камплектаў пастаўленых Вялікабрытаніяю ў 1981—1987 гадах.

Транспартныя самалёты
Ан-32 Сьцяг Украіны СССР 105 Усе 105 будуць мадэрнізаваны, з 2009 15 мадэрнізаваны[9]
Boeing 737—200

Boeing 737-700BBJ

Сьцяг ЗША ЗША

Сьцяг ЗША ЗША

3

1

транспартны самалёт

адміністрацыйны самалёт

British Aerospace HS.748-100 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 64 транспартны самалёт
Embraer ECJ-135 Legacy Сьцяг Бразыліі Бразылія 5 адміністрацыйны самалёт
Gulfstream III Сьцяг ЗША ЗША 3 адміністрацыйны самалёт
HAL Do 228—201 Сьцяг Індыі Індыя 28 агульнага прызначэньня
Іл-76 СССР 25 транспартны самалёт
Іл-78MKІ СССР 6 самалёт-палівазапраўшчык
C-130J Super Hercules Сьцяг ЗША ЗША 6 транспартны самалёт
C-17 Globemaster III Сьцяг ЗША ЗША 10 транспартны самалёт
Навучальныя самалёты
BAE Systems Hawk 100 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 6 навучальна-трэніравальны
BAE Systems Hawk 132 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 2 навучальна-трэніравальны
HAL HJT-16 Сьцяг Індыі Індыя 85 навучальна-трэніравальны
HAL HPT-32 Сьцяг Індыі Індыя 82

навучальна-трэніравальны

Шрубалёты
Aerospatiale SA 316B Сьцяг Францыі Францыя 32 шматмэтавы шрубалёт
Aerospatiale SA 365 Сьцяг Францыі Францыя 6 транспартны шрубалёт
HAL SA315B Сьцяг Індыі Індыя 23 шматмэтавы шрубалёт
HAL SA316B Сьцяг Індыі Індыя 60 шматмэтавы шрубалёт
HAL Dhruv Сьцяг Індыі Індыя 22 шматмэтавы шрубалёт
Мі-8 СССР 14 шматмэтавы шрубалёт
Мі-17

Мі-17-1В

СССР

СССР

78

48

шматмэтавы шрубалёт

шматмэтавы шрубалёт

Мі-26 СССР 4 транспартны шрубалёт
Мі-35 СССР 32 транспартна-баявы шрубалёт

ВПС Індыі сутыкнуліся з высокаю аварыйнасьцю баявых зьнішчальнікаў. За ўсю гісторыю небаявыя страты склалі 1000 зьнішчальнікаў, страчана каля паловы парку МІГ-21.[10]

Апазнавальныя знакі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Эвалюцыя апазнавальных знакаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Апазнавальны знак Знак на фюзеляж Знак на кіль Калі выкарыстоўваўся Парадак нанясеньня

Знакі адрозьненьня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ангельская мова зьяўляецца афіцыйнаю ва ўзброеных сілах Індыі. Усе вайсковыя званьні існуюць толькі на ангельскім і ніколі не перакладаюцца ні на адну зь індыйскіх моваў. Брытанская сыстэма вайсковых званьняў выкарыстоўваецца ва Ўзброеных сілах Індыі практычна без зьменаў.

Генэралы і афіцэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
КатэгорыіГенэралыСтарэйшыя афіцэрыМалодшыя афіцэры
Індыйскае званьнеMarshal of the Indian Air ForceAir Chief MarshalAir MarshalAir Vice-MarshalAir CommodoreGroup CaptainWing CommanderSquadron LeaderFlight LieutenantFlying OfficerPilot Officer
Савецкая
адпаведнасьць
Маршал ВПС ІндыіГенэрал войскаГенэрал-палкоўнікГенэрал-лейтэнантГенэрал-маёрПалкоўнікПадпалкоўнікМаёрКапітанЛейтэнантМалодшы лейтэнант

Сэржанты і салдаты

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
КатэгорыіПодафіцэрыСяржантыСалдаты
Індыйскае званьнеMaster Warrant OfficerWarrant OfficerJunior Warrant OfficerSergeantCorporalLeading AircraftmanAircraftman
Савецкая
адпаведнасьць
Старэйшы прапаршчыкПрапаршчыкСтаршынаСэржантМалодшы сяржантЯфрэйтарРадавы

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]