Бітва пры Чашніках (1567)
Бітва пры Чашніках | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Вялікае Княства Літоўскае | Маскоўская дзяржава | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Раман Сангушка | Пётар Срэбны-Абаленскі Васіль Палецкі † Амурат | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
2000 | 8000 | ||||||||
Страты | |||||||||
невялікія | мноства забітых і параненых | ||||||||
Бітва пры Чашніках, Бітва на рацэ Уле 1567 году, Бітва пад Копіям — эпізод Лівонскай вайны (1558—1583). Адбылася на рацэ Уле пад Чашнікамі. Вялікалітоўскі атрад колькасьцю 2 тыс. чалавек на чале з Раманам Сангушкам перамог маскоўскі корпус ваяводы Пятра Срэбнага (8 тыс. чалавек). Вынікам бітвы стала аблога ў сярэдзіне лютага 1568 року Янам Хадкевічам Улы, пасьля чаго 24 верасьня 1568 року Раман Сангушка вызваліў крэпасьць Улу.
Перадумовы бітвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас Лівонскай вайны Іван Жахлівы ўмацоўваў становішча сваіх войскаў у захопленых літоўскіх землях, умацоўваючы старыя й будуючы новыя крэпасьці. У ліпені 1567 року маскоўскія ваяводы князь Пётар Срэбны-Абаленскі, баярын Калычоў і князь Юры Такмакоў разам са служылым татарскім царэвічам Амуратам выступілі з царскім і татарскім войскам з Полацку й перайшлі Дзьвіну, каб забясьпечыць пабудову крэпасьці Копіе (на поўдні ад Полацку) на высьпе, разьмешчанай пасярод возера Суша. Частка маскоўскіх войскаў на чале зь Юрыем Такмакавым заняла выспу й пачала будаваць на ёй крэпасьць. Іншыя сілы спыніліся непадалёк у палявым лягеры ва ўрочышча Суша.
Раман Сангушка правёўшы выведку й, сабраўшы прыкладна дзьве тысячы салдатаў, адправіўся ў паход на маскоўскае войска, колькасьць якога складала 8 тысячаў ваяроў. Храніст Марцін Бельскі адзначаў: «20 дня ліпеня, маючы вызначаныя зьвесткі ад відавочнікаў пра войска маскоўскае, якіх было з татарамі 8000, якія рухаліся з Чашнікаў да іх».
Ход бітвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ноччу 21 ліпеня салдаты лёгкай коньніцы Рамана Сангушка (казакі) напалі на перадавую варту ў 100 вершнікаў і разграмілі іх. Умела выкарыстоўваючы веды мясцовасьці, яны раптам напалі на лягер, пяхота хутка раскідала драўляную агароджу, а кавалерыя, ня даўшы магчымасьці маскоўскім ваярам пашыхтавацца ў баявыя парадкі, уварвалася ў лягер. За кароткі час маскоўскае войска было амаль цалкам разгромлена. Мноства салдатаў было ўзята ў палон, быў захоплены абоз і вызвалены з палону салдаты свайго войска й мірныя жыхары, галоўным чынам сяляне, запалоненыя падчас паходу з Полацку.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв. Москва: «АСТ»; Минск: «Харвест», 2010. — 800 с — ISBN 978-985-13-6108-9.