Перайсьці да зьместу

Бібліятэка імя Івана Вазава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бібліятэка імя Івана Вазава пры чыталішчы імя Хрыста Боцева
Библиотека „Иван Вазов“ при НЧ „Христо Ботев 1884“
Краіна
МесцазнаходжаньнеБоцеўград, Баўгарыя
Адрэса пл. Вызваленьня, 12
Заснаваная 1883
Калекцыя
Экспанаты кнігі, пэрыядычныя выданьні, публікацыі, нотныя выданьні, грамафонныя кружэлкі, альбомы, навуковыя артыкулы і іншыя дакумэнты
Памер збору 84911 адзінак
Досяг і карыстаньне
Чытачоў 2000
Афіцыйны сайт

Бібліятэка імя Івана Вазава пры новым чыталішчы імя Хрыста Боцева 1884 году (па-баўгарску: Библиотека „Иван Вазов“ при НЧ „Христо Ботев 1884“) — баўгарская бібліятэка і сучасны агульнаадукацыйны інстытут, які разьмяшчаецца ў горадзе Боцеўград, цэнтры аднайменнай грамады. Займаецца зборам, захоўваньнем і апрацоўкай розных бібліятэчных фондаў, абслугоўваньнем чытачоў, ажыцьцяўляе даведачна-бібліяграфічную і інфармацыйную дзейнасьць, выконвае арганізацыйна-мэтадычныя функцыі на тэрыторыі Боцеўграду і прадастаўляе свабоднае карыстаньне бібліятэчна-інфармацыйнымі рэсурсамі. Садзейнічае павышэньню адукацыйнага ўзроўню, працягу атрыманьня адукацыі, інфармаванасьці, якасьці жыцьця, сацыяльнай інтэграцыі і пашырэньню электроннага доступу да інфармацыі.

Гісторыя бібліятэкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліятэка імя Івана Вазава адлічвае сваю гісторыю ад 1883 году, калі адкрылася чыталішча «Напредък» (у перакладзе з баўгарскайперадавік). Першапачатковы кніжны фонд складаў ад 700 да 800 тамоў і быў падораны мясцовымі патрыятычна настроенымі жыхарамі. Арганізаваная бібліятэчная дзейнасьць адлічвае сваю гісторыю дэ-юрэ з 1924 году, калі ў новай адкрытай чытальнай залі зьявілася адмысловае бібліятэчнае памяшканьне. Пасьля 1973 году бібліятэка пераехала ў новы будынак чыталішча імя Хрыста Боцева, яе фонд налічваў ужо 45 тысячаў тамоў. 17 верасьня 1981 году адкрыўся новы будынак чыталішча і бібліятэкі імя Івана Вазава.

У цяперашні час збор налічвае 84 911 адзінак: гэта кніжныя томы, пэрыёдыка, аўдыёвізуальныя дакумэнты, графічныя выявы, нотныя выданьні і г. д. Штогод абслугоўваецца да 2 тысячаў пастаянных чытачоў, выдаецца 48 тысячаў дакумэнтаў, колькасьць наведвальнікаў складае 26 тысячаў чалавек. У бібліятэцы ёсьць тры аддзелы: дзіцячы аддзел, аддзел для дарослых і інфармацыйны аддзел (з інтэрнэт-доступам). Аўтаматызацыя працэсаў вядзецца з 2003 году. Бібліятэка ўключана ў Інтэграваную бібліятэчна-інфармацыйную сыстэму E-Lib.

З 2007 году ў бібліятэцы дзейнічае Спэцыялізаваная чытальная заля для студэнтаў Міжнароднай вышэйшай бізнэс-школы. 2 сьнежня 2010 году ў бібліятэцы была ўсталявана і выпрабаваная кампутарная тэхніка ў рамках праграмы «Глабальныя бібліятэкі»: 13 кампутараў, ноўтбук, мультыфункцыянальная прылада, каляровы прынтэр, праектар і экран.

Структура і дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аддзел для дарослых

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аддзел для дарослых

Абслугоўвае ўсіх чытачоў ва ўзросьце ад 14 гадоў. Тут праводзіцца поўная рэгістрацыя новых чытачоў, якія прад’яўляюць пасьведчаньне асобы і атрымліваюць чытацкі білет, дзякуючы якім могуць карыстацца ўсімі аддзеламі бібліятэкі. Больш за 60 тысячаў кніжных тамоў, падзеленых па галінах ведаў і выкладзеныя ў свабодны доступ, могуць брацца на дом. Праз традыцыйны азбучны і сыстэматызаваны каталёг, а таксама праз электронны каталёг можа быць прадастаўлена бібліяграфічная даведка. Арганізуюцца выставы і сустрэчы зь пісьменьнікамі.

Дзіцячы аддзел

Абслугоўвае дзяцей ва ўзросьце да 14 гадоў. Фонд налічвае больш за 16 тысячаў кніг, дзіцячых часопісаў і аўдыёкасэт з казкамі. Падтрымліваецца электронны, сыстэматычны і загалоўны каталёг, тэматычная картатэка. У чытальнай залі дзіцячага аддзелу знаходзіцца шмат ілюстраваных энцыкляпэдыяў і разнастайных даведнікаў. Аддзел распрацоўвае розныя праграмы для розных груп чытачоў. Праводзіць урокі па краязнаўстве, лекцыі і гутаркі, прысьвечаныя розным датам і падзеям. Для самых маленькіх наведвальнікаў ладзяцца ранішнікі і сустрэчы з аўтарамі дзіцячай літаратуры.

Даведачна-бібліяграфічны і інфармацыйны аддзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даведачна-бібліяграфічны і інфармацыйны аддзел

Гэты аддзел забясьпечвае імгненнае і дакладнае прадастаўленьне інфармацыі для чытачоў дзякуючы традыцыйнай бібліятэчнай службе, аўтаматызаваным базам дадзеных і Інтэрнэту. Падтрымлівае базу дадзеных аналітычных апісаньняў артыкулаў з кніг і зборнікаў. У аддзеле наводзяцца бібліяграфічныя даведкі, ажыцьцяўляецца пошук інфармацыі (у тым ліку і ў Інтэрнэце), падаюцца бібліяграфічныя кансультацыі, адказы на запыты па тэлефоне і электроннай пошце, а таксама паслугі друку і сканаваньня дакумэнтаў. Падтрымліваюцца тэматычныя картатэкі, захоўваецца пэрыядычная прэса. Добра арганізаваны даведачны апарат. У кампутарным пакоі ёсьць 10 кампутараў, сканэр, прынтэр і мультымэдыя, забясьпечваецца пастаянны і хуткі доступ у Інтэрнэт.

Задачы бібліятэкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Укараненьне інавацыйных паслугаў на аснове новых тэхналёгіяў і задавальненьне патрэбаў спажыўцоў.
  • Падтрымка адукацыі і самаадукацыі розных мэтавых груп супольнасьці — бібліятэкараў, школьнікаў і студэнтаў, пажылых людзей.
  • Прапанова якасных паслугаў, заснаваных на высокай прафэсыйнай кваліфікацыі спэцыялістаў бібліятэчнай справы.

Магчымасьці бібліятэкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Урокі і прэзэнтацыі ў бібліятэцы
  • Сустрэчы зь пісьменьнікамі і паэтамі
  • Арганізацыі дзён чытаньня падчас канікулаў
  • Работа зь дзецьмі зь дзіцячых садкоў
  • Мастацкія майстэрні і выраб розных рэчаў з прыродных і зручных матэрыялаў
  • Арганізацыя сьвятаў і іншых памятных мерапрыемстваў, прысьвечаных тым ці іншым падзеям
  • Юрыдычная інфармацыя ў бібліятэцы
  • Курсы базавай кампутарнай пісьменнасьці

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]