Бярозкаўскі сельсавет (Хоцімскі раён)
Бяро́зкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца ў заходняй частцы Хоцімскага раёну, мяжуе з Батаеўскім, Баханскім, Трасьцінскім сельсаветамі, Касьцюковіцкім раёнам. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бярозкі. Старшыня — Уладзімер Пагуляеў. Насельніцтва на 2010 год — 1344 чалавекі[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2007 год:
- Населеных пунктаў — 10
- Агульная плошча — 75,7 км²
- Колькасьць насельніцтва — 959 чалавек
- Непаўналетніх — 197
- Працаздольных — 452
5 сьнежня 2011 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Аляксандравічы, Андронаўшчына, Арцюхоўка, Ельня, Кляноўка, Крынічка, Марцінаўка, Новы Пуць, Селішча, Чарняўка — ліквідаванага Чарняўскага сельсавету[2].
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі сельсавету разьмешчаны: СПК «Кастрычнік-Бярозкі», Бярозкаўскі дзіцячы сад, сярэдняя агульнаадукацыйная школа, сельская мэдычная амбуляторыя і аптэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне АСБ «Беларусбанк», Дом культуры, 2 сельскія клюбы, 3 бібліятэкі, дом сацыяльных паслуг, комплексна-прыёмны пункт, 2 аддзяленьні сувязі, 3 крамы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://web.archive.org/web/20180807010320/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 (рас.)