Перайсьці да зьместу

Забялышынскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Забялы́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Хоцімскага раёну, мяжуе з Трасьцінскім і Янаўскім сельсаветамі, Клімавіцкім раёнам, Смаленскай вобласьцю Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Забялышын. Старшыня — Міхал Байкаў. Насельніцтва 957 чал. (2010)[1].

На 2007 год:

  • Населеных пунктаў — 8
  • Агульны плошча — 72,4 км²
  • Колькасьць насельніцтва — 1057 чалавек
  • Непаўналетніх — 201
  • Працаздольных — 493

На тэрыторыі сельсавету разьмешчаны: УКСП «Саўгас «Забялышын», сярэдняя школа, дзіцячы сад, сельская ўчастковая лякарня, Дом культуры, 2 бібліятэкі, аддзяленьне сувязі, дом сацыяльных паслуг, Дом вэтэранаў, аддзяленьне АСБ «Беларусбанк», 3 крамы, Забялышынскае лясьніцтва, комплексна-прыёмны пункт, Забялышынскі вытворчы ўчастак Клімавіцкага лікёра-гарэлкавага заводу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]