Перайсьці да зьместу

Бягомскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бягомельскі раён»)
Бягомскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус раён СССР[d], раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтар Бягомель
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Дата скасаваньня 20 студзеня 1960
Насельніцтва (1925) 28265
Плошча 1400 км² (1925) км²
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бяго́мскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1960 гадах. Цэнтр — Бягомель.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтар — сяло Бягомель. 20 жніўня 1924 году падзелены на 9 сельсаветаў: Бягомскі, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Восаўскі, Глінскі, Домжарыцкі, Кадлубішчанскі (Кадубіцкі), Нядальскі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. 22 верасьня 1927 году да раёна далучаны Іканскі й Мсьціскі сельсаветы скасаванага Зэмбінскага раёна. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году раён у прамым падпарадкаваньні БССР. З 21 чэрвеня 1935 году раён у складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 году — у складзе Менскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году Бягомель атрымаў статус гарадзкога пасёлка, Бягомскі сельсавет скасаваны. 16 ліпеня 1954 году скасаваны Кадлубішчанскі й Нядальскі сельсаветы. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Восаўскі, Глінскі сельсаветы, гарадзкі пасёлак Бягомель з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі й вёскі Бедзіна, Слабада, Федаркі Домжарыцкага сельсавета перададзены Докшыцкаму раёну Віцебскай вобласьці, Домжарыцкі сельсавет (за выключэньнем вёсак Бедзіна, Слабада й Федаркі) — Лепельскаму раёну Віцебскай вобласьці, Іканскі й Мсьціскі сельсаветы — Барысаўскаму раёну Менскай вобласьці[1].

  1. ^ Указ Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаваньні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Бегомльский район // Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1 / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — С. 40—41. — 536 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0525-6.