Бэрнатышкі
Бэрнатышкі лац. Bernatyški | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Уцянскі |
Раён: | Езяроскі |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°39′36″ пн. ш. 26°26′11″ у. д. / 55.66° пн. ш. 26.43639° у. д.Каардынаты: 55°39′36″ пн. ш. 26°26′11″ у. д. / 55.66° пн. ш. 26.43639° у. д. |
Бэрнатышкі |
Бэрнатышкі — былы засьценак у Летуве, каля возера Гіліна. Уваходзілі ў склад Езяроскага раёну Ўцянскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэрнат (Bernat) — імя германскага паходжаньня[1]. Таксама літоўска-польская форма Бэрнат разглядаецца як вытворная ад германскага імя Бэрнард[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. Бэрнатышкі ўваходзілі ў склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 21 (267).
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 123.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XV_cz.1/113 S. 113].