Бэзылдан
Бэзылдан | |
анг. Basildon | |
Першыя згадкі: | 1086 |
Краіна: | Вялікабрытанія |
Край: | Ангельшчына |
Рэгіён: | Усходняя Ангельшчына |
Графства: | Эсэкс |
Насельніцтва: | 99 876 чал. (2001)[1] |
Тэлефонны код: | 01268 |
Паштовы індэкс: | SS13 – SS16 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°34′34″ пн. ш. 0°29′19″ у. д. / 51.57611° пн. ш. 0.48861° у. д.Каардынаты: 51°34′34″ пн. ш. 0°29′19″ у. д. / 51.57611° пн. ш. 0.48861° у. д. |
Бэзылдан | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://basildon.gov.uk/ |
Бэ́зылдан (па-ангельску: Basildon) — найбольшае места ў графстве Эсэксе, што на ўсходзе Ангельшчыны, Вялікабрытанія. Места знаходзіцца за 25 кілямэтраў на ўсход ад Лёндану. Вакол Бэзылдану знаходзяцца мястэчкі-вёскі: на поўначы Бэлэрыкэй, на паўночным усходзе — Ўікфарт, на ўсходзе — Саўт-Бэнфліт.
Быў створаны ў 1948 годзе на аснове злучэньня некалькіх вёсак: Пітсі, Лэйндан, Бэзылдан і Вэнч. Назву новае места атрымала ад вёскі Бэзылдан, якая была ў сярэдзіне будучага места. Бэзылдан мае сваю мескую ўправу. Большасьць жыхароў места працуе ў Лёндане, якія едуць туды 36—58 хвілінаў. У месцы для гэтага існуе тры прыпынкі грамадзкага транспарту.
Паходжаньне места
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Бэзылдан згадваецца ў 1086 року. Ён узгаданы ў кнізе Страшэннага суду. Назва места паходзіць ад імя Бэртал і ад старажытнасаксонскага слова dun, што перакладаецца як гара ці холм. У розных крыніцах назва места Бэзылдан мае розныя варыянты згадваньня: Бэрлэздан, Бэлэздан, Бэлаздуна.
У 1859 годзе пабудаваная чыгунка для злучэньня вёсак Пітсі й Лэйндан. Прамысловасьці доўгі час не было, асноўнай крыніцай даходу насельніцтва была вясковая гаспадарка: земляробства й жывёлагадоўля.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найвядомейшай пабудовай места Бэзылдан зьяўляецца царква імя сьвятога Марціна. Царква была асьвечана архібіскупам ў 1962 року. Званіца была пабудавана ў 1999 годзе. Таксама ў месьце ёсьць шмат сучасных будынкаў прадпрыемстваў, банкаў.
Радыё й тэлебачаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэзылдан мае сваю радыёстанцыю, якая вяшчае таксама на бліжэйшыя мясьціны. Бэзылдан можа лавіць тэлебачаньне зь Лёндану.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Depeche Mode — гурт, створаны ў месьце ў 1980 року
- Мартын Гор — удзельнік гурту
- Эндру Флэтчар — удзельнік гурту
- Дэйвід Гаан — удзельнік гурту
- Вінс Кларк — удзельнік гурту (цяпер у гурце Erasure)
- Джэймз Томкінз — футбаліст
-
Матка й дзіцё — скульптура ў месьце
-
Царкоўны сад, які знаходзіцца каля царквы імя сьвятога Марціна ў цэнтры места
-
Званіца царквы імя сьвятога Марціна
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Key Statistics for urban areas in the South East. 2001 Census, National Statistics