Перайсьці да зьместу

Бэзылдан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэзылдан
Населены пункт
Краіна Вялікабрытанія
Край Ангельшчына
Рэгіён Усходняя Ангельшчына
Графства Эсэкс
Першыя згадкі 1086
Часавы пас UTC+0
Каардынаты 51°34′34″ пн. ш. 0°29′19″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 99 876 чал. (2001)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 01268
Паштовы індэкс SS13 – SS16
Сайт basildon.gov.uk (анг.)
Бэзылдан на мапе Вялікабрытаніі
Бэзылдан
Бэзылдан
Бэзылдан

Бэ́зылдан (па-ангельску: Basildon) — найбольшае места ў графстве Эсэксе, што на ўсходзе Ангельшчыны, Вялікабрытанія. Места знаходзіцца за 25 кілямэтраў на ўсход ад Лёндану. Вакол Бэзылдану знаходзяцца мястэчкі-вёскі: на поўначы Бэлэрыкэй, на паўночным усходзе — Ўікфарт, на ўсходзе — Саўт-Бэнфліт.

Быў створаны ў 1948 годзе на аснове злучэньня некалькіх вёсак: Пітсі, Лэйндан, Бэзылдан і Вэнч. Назву новае места атрымала ад вёскі Бэзылдан, якая была ў сярэдзіне будучага места. Бэзылдан мае сваю мескую ўправу. Большасьць жыхароў места працуе ў Лёндане, якія едуць туды 36—58 хвілінаў. У месцы для гэтага існуе тры прыпынкі грамадзкага транспарту.

Паходжаньне места

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Упершыню Бэзылдан згадваецца ў 1086 року. Ён узгаданы ў кнізе Страшэннага суду. Назва места паходзіць ад імя Бэртал і ад старажытнасаксонскага слова dun, што перакладаецца як гара ці холм. У розных крыніцах назва места Бэзылдан мае розныя варыянты згадваньня: Бэрлэздан, Бэлэздан, Бэлаздуна.

У 1859 годзе пабудаваная чыгунка для злучэньня вёсак Пітсі й Лэйндан. Прамысловасьці доўгі час не было, асноўнай крыніцай даходу насельніцтва была вясковая гаспадарка: земляробства й жывёлагадоўля.

Найвядомейшай пабудовай места Бэзылдан зьяўляецца царква імя сьвятога Марціна. Царква была асьвечана архібіскупам ў 1962 року. Званіца была пабудавана ў 1999 годзе. Таксама ў месьце ёсьць шмат сучасных будынкаў прадпрыемстваў, банкаў.

Радыё й тэлебачаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Бэзылдан мае сваю радыёстанцыю, якая вяшчае таксама на бліжэйшыя мясьціны. Бэзылдан можа лавіць тэлебачаньне зь Лёндану.

  1. Key Statistics for urban areas in the South East. 2001 Census, National Statistics