Перайсьці да зьместу

Былінны верш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Былі́нны верш — адна з формаў фальклёрнага акцэнтнага верша, які выкарыстоўваўся ў даўніх былінах. У гэтым вершы адсутнічае рыфма, моцных (або апорных) націскаў у вершаваных радках — часьцей тры, часам — два. Аднолькавая (або прыблізна аднолькавая) колькасьць моцных націскаў у радках быліннага верша дасягаецца пропускам пры рэчытатыўным выкананьні былінаў лягічных націскаў у асобных словах, увядзеньнем дадатковых складоў, паўтору і г. д. У новай беларускай паэзіі былінны верш часам ужываецца ў мэтах стылізацыі. Так, двухакцэнтны верш быліннага тыпу (з цэзурай) скарыстаў Я. Купала ў прадмове да паэмы «Гарыслава»:

Гэй, павейце, // разгуляйцеся,
Ветры вольныя, // лёгкакрылыя,
Над старонкаю, // над крывіцкаю
Зашуміце, // неўгамонныя.