Цэзура (літаратуразнаўства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Цэзу́ра (па-лацінску: caesura — расьсячэньне) — пастаянная ўнутрырадковая паўза, якая звычайна праходзіць праз адно і тое ж месца ўсіх вершарадоў паэтычнага твора, напісанага антычным, сілабічным ці сілаба-танічным вершам. У антычным вершы цэзура дзяліла (расьсякала) стапу (адсюль і назва), у сілаба-танічным яна, як правіла, супадае з заканчэньнем слова і стапы. Часам, аднак, і расьсякае стапу. У чатырохстопным і пяцістопным вершы цэзура звычайна знаходзіцца пасьля другой стапы, у шасьцістопным — пасьля трэцяй, у сямі- і васьмістопным — пасьля чацьвёртай.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]