Брашаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Брашаў
рум. Braşov
Брашаў
ROU BV Brasov CoA.svg ROU BV Brasov Flag1.png
Герб Брашава Сьцяг Брашава
Першыя згадкі: 1234
Краіна: Румынія
Жудэц: Брашаў
Кіраўнік: George Scripcaru[d]
Плошча: 267,32 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 227 961 чал.[1]
шчыльнасьць: 852,76 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 0268
Паштовы індэкс: 500001–500670
Нумарны знак: BV
Геаграфічныя каардынаты: 45°39′ пн. ш. 25°36′ у. д. / 45.65° пн. ш. 25.6° у. д. / 45.65; 25.6Каардынаты: 45°39′ пн. ш. 25°36′ у. д. / 45.65° пн. ш. 25.6° у. д. / 45.65; 25.6
Брашаў на мапе Румыніі
Брашаў
Брашаў
Брашаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.brasovcity.ro/

Брашаў (па-румынску: Braşov, па-вугорску: Brassó) — горад у Румыніі, адзін зь дзесяці найбуйнейшых гарадоў краіны. У даўнасьці быў вядомы пад нямецкай назвай Кранштат (ням. Kronstadt). З 1950 па 1960 гады горад меў назву Арашул-Сталін, у гонар савецкага камуністычнага лідэра Сталіна. Горад зьяўляецца цэнтрам гістарычнай вобласьці Цара Барсэй. Горад зьяўляецца аднім з галоўных культурных і гістарычных цэнтраў трансыльванскіх саксаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кранштацкая крэпасьць была заснавана ў 1211 годзе Тэўтонскім ордэнам. Упершыню згадваецца як Брашаў пад 1251 годам. У сярэднявечных дакумэнтах горад называўся рознымі назовамі, як то Браска, Браса, Стэфанопаліс, Кранштат і Брашаў. Дзякуючы ўдаламу геаграфічнаму становішчу й гандлёвым сувязям з Малдовай і Валахіяй, горад стаў адным з самых важных эканамічных цэнтраў Трансыльваніі.

Ёганэс Гонтэр, правадыр трансыльванскіх пратэстантаў, нарадзіўся й памёр у Брашаве. Менавіта тут ён арганізаваў першую ў Трансыльваніі друкарню ў 1535 годзе, і менавіта тут ўбачыла сьвет першая друкаваная кніга на румынскай мове. Ужо ў 1559 годзе тут існавала румынскамоўная школа — верагодна, першая ў краіне.

21-31 ліпеня 1959 году ў месьце прайшла 1-я Міжнародная алімпіяда па матэматыцы.

У 1987 годзе жыхары Брашава падняліся супраць рэжыму Чаўшэску. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як Брашаўскае паўстаньне.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква сьв. Барталамэя — самы стары гістарычны помнік у Брашаве, які быў пабудаваны ў 1223 годзе;
  • Царква сьв. Мікалая — царква была пабудавана з каменя ў 1495 годзе дзякуючы падтрымцы лідэраў усіх румынскіх абласьцей;
  • Першая румынская школа — пабудавана ўсяго толькі за мэтар ад Царквы сьв. Мікалая;
  • Чорная Царква — першапачаткова вядомая як Царква сьв. Марыі, будынак быў часткова разбураны пасьля вялікага пажару ў 1689 годзе. Царква была пабудаваная прыблізна ў 1380 годзе, яна зьяўляецца самым ёмістым помнікам гатычнай архітэктуры ў Румыніі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Брашаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў