Блянка Суарэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Назва гэтага артыкулу — гішпанскае імя. Тут Мартынэс — прозьвішча бацькі, а Суарэс — прозьвішча маці.
Блянка Суарэс
Blanca Martínez Suárez
MJK34880 Blanca Suárez (El Bar, Berlinale 2017) crop.jpg
Дата нараджэньня 21 кастрычніка 1988 (30 гадоў)
Месца нараджэньня Мадрыд
Альма-матэр King Juan Carlos University[d]
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 2007—
IMDb ID nm0840754
Сайт http://www.blanca-suarez.com/

Бля́нка Марты́нэс Суа́рэс (па-гішпанску: Blanca Martínez Suárez; нар. 21 кастрычніка 1988 год) — гішпанская акторка. Найбольш вядомая ролямі ў тэлесэрыялах «Інтэрнат» (2007—2010) і «Карабель» (2011—2013).

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блянка Суарэс дэбютавала ў кіно ў 2007 року, выканаўшы ролю Хуліі Мэдыны ў тэлесэрыяле «Інтэрнат» на канале Антэна 3 (2007—2010). За сваю ролю яна атрымала ўзнагароду «Fotogramas de Plata» найлепшай акторцы[1]. Адначасна зьнялася ў поўнафарматных карцінах «Дрыжыкі(en)» (Eskalofrío), «Баязьліўцы(en)» (Cobardes), «Уцечка мазгоў(es)» (Fuga de cerebros) і «Консул Садома(es)» (El cónsul de Sodoma), а таксама ў кароткамэтражных Сусьветы (Universos) і Паўкуля (Hemisferio).

У 2010 Суарэс упершыню зьнялася ў адной з галоўных роляў у фільме «Нэонавая плоць(es)» (Carne de neón). Пасьля выхаду фільму на экраны Суарэс зьнялася разам з Антоніё Бандэрасам і Аленай Анаяй у фільме Пэдра Альмадовара «Скура, у якой я жыву», за які атрымала прызнаньне гледачоў і намінацыю на прэмію «Гоя» за найлепшы жаночы акторскі дэбют.

Наступнымі сталі здымкі для каналу «Antena 3» тэлесэрыялу «Карабель» (El Barco), за які Суарэс атрымала прэміі «Fotogramas de Plata» найлепшай тэлеакторцы[2] і «Ondas» найлепшай акторцы, а таксама намінацыю на прэмію «TP de Oro» найлепшай акторцы. Паміж здымкамі сэрыялу Суарэс зьнялася ў двух фільмах, прадстаўленых у 2012 року — камэдыйнай драме «Сямейка Пэлаяў(es)» (The Pelayos) і пасьляваеннай драме «Мёд з апэльсінаў(es)» (Miel de naranjas).

У 2013 року на экраны з удзелам Суарэс выйшла камэдыя «Узбуджаныя пасажыры(es)» (Los amantes pasajeros)[3]. На Канскім кінафэстывалі Суарэс атрымала ўзнагароду Шапар за жаночае адкрыцьцё году[4].

У 2014 Суарэс зьнялася ў ролі Беласьнежкі ў аднайменнай сэрыі тэлесэрыялу «Раскажы мне казку(es)» (Cuéntame un cuento)[5].

У 2015 року Блянка Суарэс зьнялася ў тэлесэрыялах «Нашыя(es)» (Los nuestros)[6], «Карл, кароль-імпэратар(es)» (Carlos, rey emperador), фільмах «Заблукалыя на поўначы(es)» (Perdiendo el norte) ды «Мая вялікая ноч(es)» (Mi gran noche), за які была намінаваная на прэмію Фэраз найлепшай акторцы другога пляну.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2009—2011 роках Суарэс знаходзілася ў стасунках з акторам Хавіерам Пэрэйрам[7]. Пасьля ў 2011—2014 сустракалася і жыла разам з калегам па фільме «Сямейка Пэлаяў» Мігелем Анхелем Сыльвэстрам from 2011 to 2014[8][9]. У 2014 непрацяглы час сустракалася з поп-рок-музыкам Дані Мартынам[10][11][12].

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Арыгінальная назва Рок Роля Заўвагі
Інтэрнат El internado 2007 Хулія Мэдына тэлесэрыял; 2007-10
Дрыжыкі Eskalofrío 2008 Анхеля
Баязьліўцы Cobardes 2008 Рэдактарка
Уцечка мазгоў Fuga de cerebros 2009 Голас анёла Агучка
Сусьветы Universos 2009 Дзяўчына Кароткамэтражны
Консул Садома El cónsul de Sodoma 2009 Сандра
Паўкуля Hemisferio 2010 Віялета Кароткамэтражны
Нэонавая плоць Carne de Neón 2010 Вераніка
Скура, у якой я жыву La Piel que Habito 2011 Норма
Карабель El barco 2011 Айноя Мантэра тэлесэрыял; 2011-13
Сямейка Пэлаяў The Pelayos 2012 Інгрыд
Мёд з апэльсінаў Miel de naranjas 2012 Кармэн
Узбуджаныя пасажыры Los amantes pasajeros 2013 Рут
Раскажы мне казку Cuéntame un cuento 2014 Беласьнежка тэлесэрыял; 1 сэрыя
Нашыя Los nuestros 2015 Ізабэль мінітэлесэрыял
Заблукалыя на поўначы Perdiendo el Norte 2015 Карля
Карл, кароль-імпэратар Carlos, rey emperador 2015 Ізабэла Партугальская тэлесэрыял
Мая вялікая ноч Mi gran noche 2015 Палёма
Мая пякарня ў Брукліне My Bakery in Brooklyn 2016 Даніэла
Што хавалі твае вочы Lo que escondían sus ojos 2016 Сансолес дэ Ікаса мінітэлесэрыял
Бар El bar 2017 Алена
Кабэльныя дзяўчыны Las chicas del cable 2017 сэрыял Netflix

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагарода Рок Катэгорыя Намінацыя Вынік
«Тыдзень кіно» ў Мэдына-дэль-Кампа 2012 Акторка XXI стагодзьдзя Н/Д Перамога[13]
Cosmopolitan Fun Fearless 2012 Найлепшая тэлевізійная акторка Карабель Перамога[14]
Fotogramas de Plata 2010 Найлепшая тэлевізійная акторка Інтэрнат Перамога
2011 Найлепшая тэлевізійная акторка Карабель Перамога
Найбольш шуканы ў інтэрнэце выканаўца Н/Д Перамога
2015 Н/Д Перамога
«Гоя» 2011 Найлепшая новая акторка Скура, у якой я жыву Намінацыя
Тэлевізійны фэстываль у Монтэ-Карля 2009 «Залатая німфа» найлепшай драматычнай акторцы Інтэрнат Намінацыя
Neox Fan 2012 Найлепшая кінаакторка Сямейка Пэлаяў Перамога
2013 Найлепшая тэлевізійная акторка Карабель Намінацыя[15]
Найпрыгажэйшая пара
Мігелем Анхелем Сыльвэстрам)
Н/Д Намінацыя[16]
Новы талент гішпанскага кінэматографу 2008 Найлепшы новы талент Інтэрнат
Уцечка мазгоў
Намінацыя[17]
2009 Найлепшы новы талент Інтэрнат
Дрыжыкі
Баязьліўцы
Перамога[18]
Ondas 2011 Найлепшая акторка Карабель Перамога
Premios Feroz 2015 Найлепшая акторка другога пляну Мая вялікая ноч Намінацыя
Premios Pétalo 2010 Найлепшы новы твар Інтэрнат Перамога
TP de Oro 2011 Найлепшая акторка Карабель Намінацыя
Шапар 2013 Жаночае адкрыцьцё году Н/Д Перамога

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Fotogramas de Plata: Blanca Suárez, Mejor Actriz de TV(гішп.) // Fotogramas, 14 сакавіка 2011 г. Праверана 24 студзеня 2017 г.
  2. ^ Lucia Lopez. Blanca Suárez premiada en los Fotogramas de Plata 2012(гішп.) // nosotras.com, 14 сакавіка 2012 г. Праверана 24 студзеня 2017 г.
  3. ^ Penélope Cruz llena su agenda: 'Los amantes pasajeros' y 'The Counselor'(гішп.) // Europa Press, 12 чэрвеня 2012 г. Праверана 24 студзеня 2017 г.
  4. ^ Blanca Suárez recibe en Cannes el trofeo Chopard, un pasaporte hacia el éxito(гішп.) // ¡Hola!, 17 траўня 2013 г. Праверана 24 студзеня 2017 г.
  5. ^ Blancanieves(гішп.) // Antena 3 Праверана 24 студзеня 2017 г.
  6. ^ Mediaset España estrena 'Los Nuestros'(гішп.) // Telecinco, 2 сакавіка 2015 г. Праверана 24 студзеня 2017 г.
  7. ^ Blanca Suárez, sus primeras fotos(гішп.) // Mujer.es, 29 студзеня 2014 г. Праверана 24 студзеня 2017 г.
  8. ^ [Мігель Анхель Сыльвэстар Blanca Suárez y Miguel Ángel Silvestre han roto](гішп.) // ABC, 17 лютага 2014 г. Праверана 24 студзеня 2017 г.
  9. ^ La ruptura de Miguel Ángel Silvestre y Blanca Suárez y la noche de San Valentín de Sara Carbonero e Iker Casillas, en las revistas(гішп.) // Antena 3, 19 лютага 2014 г. Праверана 24 студзеня 2017 г.
  10. ^ Dani Martín y Blanca Suárez no esconden ya su amor(гішп.) // Diario Sur, 24 лютага 2014 г. Праверана 24 студзеня 2017 г.
  11. ^ Blanca Suárez, sobre Dani Martín: 'A todas nos ha enamorado'(гішп.) // El Mundo, 25 лютага 2014 г. Праверана 24 студзеня 2017 г.
  12. ^ Blanca Suárez y Dani Martín han roto: 'Lo que hay es lo que veis'(гішп.) // VerTele, 17 верасьня 2014 г. Праверана 24 студзеня 2017 г.
  13. ^ La 25 Semana de Cine de Medina entrega su Roel de Actriz del Siglo XXI a Blanca Suárez(гішп.) // El Día de Valladolid, 24 сакавіка 2012 г. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  14. ^ Blanca Suárez y María Valverde, las grandes triunfadoras de los Premios Cosmopolitan(гішп.) // Antena 3, 23 кастрычніка 2012 г. Праверана 27 February 2014 г.
  15. ^ María León es elegida como la mejor actriz protagonista de televisión(гішп.) // Antena 3, 24 верасьня 2013 г. Праверана 25 верасьня 2013 г.
  16. ^ Alaska y Mario Vaquerizo, mejor pareja atractiva(гішп.) // Antena 3, 24 верасьня 2013 г. Праверана 25 верасьня 2013 г.
  17. ^ Clara Lago, Blanca Suárez, Manuela Velasco y Martín Rivas, candidatos a los premios Talento Revelación(гішп.) // El norte de Castilla, 1 August 2008 г. Праверана 1 ліпеня 2012 г.
  18. ^ Blanca Súarez, premiada con el galardón al 'Talento Revelación del Cine Español'(гішп.) // El mundo, 5 кастрычніка 2009 г. Праверана 1 ліпеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Блянка Суарэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў