Перайсьці да зьместу

Карабель (тэлесэрыял)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карабель
El barco
Жанр постапакаліптыка, фантастыка, драма
Рэжысэр
У ролях
Краіна Гішпанія Гішпанія
Колькасьць сэзонаў 3
Колькасьць сэрыяў 43
Мова гішпанская
Вытворчасьць
Прадусар Алекс Піна
Вытворчасьць Globomedia[d]
Даўжыня сэрыі ~75 хв.
Трансьляцыя
Тэлеканал
На экранах 17 студзеня 2011 —
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Старонка на IMDb

«Карабе́ль» (па-гішпанску: El Barco) — гішпанскі постапакаліптычны тэлесэрыял кампаніі «Globomedia». Прэм’ера адбылася ў 2011 року на гішпанскім тэлеканале «Antena 3». З увагі на папулярнасьць шоў было працягнутае на другі і трэці сэзоны.

Карабель «Палярная зорка» (гішп. Estrella Polar) выпраўляецца ў плаваньне з мэтаю навучаньня студэнтаў-маракоў. На караблі разам з капітанам Рыкардам Мантэрам знаходзяцца дзьве ягоныя дачкі Айноа і Валерыя. А з мэтаю пазнаёміцца з уласным бацькам, старэйшым памочнікам дэ ля Кўадра, на борт таямніча прабіраецца ягоны сын Улісэс.

Пасьля катастрафічных падзеяў, зьвязаных з выбухам паскаральніка часьцінаў у Жэнэве, большасьць зямной паверхні апынулася пад вадой. «Палярная зорка» застаецца адным зь нямногіх месцаў, дзе выжілі людзі. Падчас адчайных пошукаў зямлі экіпаж караблю трапляе ў розныя выпрабаваньні і ў рэшце рэшт дазнаецца, што яны засталіся не адныя…

Актор Роля Заўвагі
Марыё Касас Уліс Гармэндыя Сын старпаму на «Палярнай зорцы». Патаемна прабраўся на карабель. Паводле ягонага сьцьверджаньня, ён тут толькі дзеля таго, каб адшукаць роднага бацьку.
Хуанха Артэра Рыкарда Мантэра Капітан карабля, мае двух дачок, клопат пра якіх зьяўляецца для яго найбольш істотным пасьля катастрофы. Закаханы ў доктарку Хулію Ўілсан, ажаніўся зь ёй.
Блянка Суарэс Айноа Мантэра Дачка капітана, у апошніх сэрыях першага сэзону зачынае рамантычныя стасункі з Улісэсам.
Патрысія Арбуэс Валерыя Мантэра Пяцігадовая дзяўчынка, пасьля сьмерці маці выпраўляецца з татам-капітанам у плаваньне. Гэта чыстае і сьветлае дзіцё, якое не хавае тайнаў. Ейным найлепшым сябрам стае Бурбуха. Усе лічаць яе галоўнай радасьцю на караблі, бо, магчыма, яна адзінае дзіцё ў сьвеце…
Ірэнэ Манталя Хулія Ўілсан Доктарка, адна з тых навукоўцаў, якія бралі ўдзел у праекце гадроннага каляйдэру. У канцы першага сэзону раскрываецца ейны ўдзел у сакрэтнай праграме невядомай арганізацыі па зьнішчэньні чалавецтва. Закаханая ў Рыкарда Мантэра, выйшла за яго.
Хуан Паблё Шук Эрнэста Гамбоа Пэдагог па выжываньні на караблі. Як і Хулія Ўілсан, зьвязаны з таемнай арганізацыяй. Эрнэставы пагрозы расправы над сям’ёй капітана прыводзяць да разрыву стасункаў Айноі і Ўлісэса.
Іван Масаге «Бурбуха»[a] Рабэрта Кардэньёса Памочнік повара, а таксама тэхнік-сьлесар. Праз тое, што калісьці прабыл пад вадой без паветра больш за чатыры хвіліны, мае пэўныя псыхічныя адхіленьні. Брат Салямэі Кардэньёсы.
Нэўс Санс Салямэя Кардэньёса Паварыха на караблі. Разьвязвае істотныя псыхалягічныя канфлікты. Сустракаецца са старпамам Хуліянам дэ ля Кўадра. Сястра Рабэрта Кардэньёсы.
Люіс Кальеха Хуліян дэ ля Кўадра Старпам на караблі «Палярная зорка». Бацька Ўлісэса, а таксама найлепшы капітанаў сябар.
Бэрнабэ Фэрнандэс Андрэс Палямарэс Каталіцкі сьвятар, студэнт-марак.
Марына Саляс Вільма Льярэнтэ Цяжарная дзяўчына-студэнтка на караблі. Сяброўка Піці і Палямарэса, якія ў яе закаханыя.
Хавіер Эрнандэс Пэдра (Піці) Хіранэс Пэрсанаж, які, ледзь падняўшыся на палубу карабля, адразу ж паказвае ўласны характар: брыдкасловіць старпаму, з-за чаго вымушаны хадзіць з жуйкай на ілбе цягам цэлых содняў. Піці закаханы ў Вільму, ён часта квеліць яе ўласнымі паводзінамі.
Хізэль Кальдэрон Эстэля Монтэс Студэнтка-марачка на караблі.
Давід Сэйха Раміра Мэдына Студэнт-марак на караблі.
Хан Карнэт Макс Дэльгада Адзін з ацалелых у гатэлі, «лідар» сярод іх. Як Хулія і Гамбоа, чалец праекту «Александрыя», удзельнік сакрэтнай праграмы па вынішчэньні чалавецтва. Начальнік Гамбоа.
Сэзон Сэрыяў Дата выхаду ў этэр Дата апошняй сэрыі Сярэдняя аўдыторыя
Гледачы Дзеля, %
1 13 17 студзеня 2011 25 красавіка 2011 4 149 000 20,6%
2 14 8 верасьня 2011 5 студзеня 2012 2 907 000 16,9%
3 16[2] 18 кастрычніка 2012 21 лютага 2013
№ сэрыі Назва Прэм’ера
1 (1) «Un Millón de Millas» — «Мільён міляў» 17 студзеня 2011
2 (2) «Echando la Caña» — «Закід якара» 24 студзеня 2011
3 (3) «El Fantasma Pirata» — «Прывід пірата» 31 студзеня 2011
4 (4) «Un Mundo Bajo el Mar» — «Сьвет пад вадой» 7 лютага 2011
5 (5) «El Graznido» — «Крумкач» 14 лютага 2011
6 (6) «Elecciones» — «Выбары» 21 лютага 2011
7 (7) «Perdidos» — «Страчаныя» 28 лютага 2011
8 (8) «Pesca Mayor» — «Вялікая рыбалка» 7 сакавіка 2011
9 (9) «Un Punto en el Radar» — «Пункт на радары» 21 сакавіка 2011
10 (10) «Niebla» — «Туман» 28 сакавіка 2011
11 (11) «La Ley del Mar» — «Марскі закон» 4 красавіка 2011
12 (12) «El Hombre de Liverpool» — «Чалавек зь Лівэрпулу» 11 красавіка 2011
13 (13) «Esperando un Milagro» — «У чаканьні цуду» 25 красавіка 2011
№ сэрыі Назва Прэм’ера
1 (14) «No Estamos Solos» — «Мы не самотныя» 8 верасьня 2011
2 (15) «El Oscuro Visitante» — «Цёмны візытоўца» 15 верасьня 2011
3 (16) «La última Balsa del Queen América» — «Апошні плыт „Каралевы Амэрыкі“» 22 верасьня 2011
4 (17) «Las Tripas de Bobby el Oso» — «Што ўнутры ў мядзьведзяняці Бобі?» 28 верасьня 2011
5 (18) «¿Quién Teme al Lobo Feroz?» — «Хто баіцца шэрага ваўка?» 6 кастрычніка 2011
6 (19) «Camarón que se Duerme…» — «Крыветка, якую зносіць плыня» 13 кастрычніка 2011
7 (20) «Los Pies en el Сemento» — «Ногі ў цэмэнце» 20 кастрычніка 2011
8 (21) «La Sirena» — «Русалка» 27 кастрычніка 2011
9 (22) «El Cura y el Doctor Frankestein» — «Сьвятар і доктар Франкенштайн» 3 лістапада 2011
10 (23) «El Extraño Caso del pato Manolito» — «Надзвычайны выпадак з качкай Маналіта» 10 лістапада 2011
11 (24) «Una de Fantasmas» — «Адзін з прывідаў» 17 лістапада 2011
12 (25) «Un Barco en el Espejo» — «Карабель у люстэрку» 24 лістапада 2011
13 (26) «Mentiras y Cabaret» — «Мана і кабарэ» 1 сьнежня 2011
14 (27) «La Noche de Reyes» — «Каралеўская ноч» 5 студзеня 2012
№ сэрыі Назва Прэм’ера
1 (28) «El Tripulante de Honor» — «Госьці экіпажу» 18 кастрычніка 2012
2 (29) «El Arte de la Guerra» — «Мастацтва вайны» 25 кастрычніка 2012
3 (30) «Lo Que la Luz Esconde» — «Што хавае сьвятло» 1 лістапада 2012
4 (31) «100 m² de Tierra Firme» — «Матэрык у 100 квадратных мэтраў» 8 лістапада 2012
5 (32) «El Dueño del Mundo» — «Уладар сьвету» 15 лістапада 2012
6 (33) «Fukushima Blues» — «Фукусіма блюз» 22 лістапада 2012
7 (34) «La Boda» — «Вясельле» 29 лістапада 2012
8 (35) «Quién es Quién» — «Хто ёсьць хто» 13 сьнежня 2012
9 (36) «La Energia que Mueve el Mundo» — «Энэргія, якая рухае сьвет» 20 сьнежня 2012
10 (37) «Lo que Queda del Mundo» — «Што застаецца ад сьвету» 10 студзеня 2013
11 (38) «Las Cosas a Escondidas» — «Схаваныя рэчы» 17 студзеня 2013
12 (39) «Nada Por Aquí» — «Тут нічога няма» 24 студзеня 2013
13 (40) «El Gato y el Ratón» — «Коткі-мышкі» 31 студзеня 2013
14 (41) «Un Ruido en el Cielo» — «Шум у небе» 7 лютага 2013
15 (42) «Fuera de Este Mundo» — «З гэтага сьвету» 14 лютага 2013
16 (43) «La última bala» — «Апошняя куля» 21 лютага 2013

Прэміі і намінацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рок Прэмія Катэгорыя Асоба Вынік
2011 VI прэмія Punto Radio (Ля Рыёха) Найлепшая тэлеперадача «Карабель» Перамога
Прэмія Ondas Найлепшая акторка Блянка Суарэс (Айноя) Перамога
Прэмія Protagonistas Найлепшы тэлевізійны актор Хуанха Артэра (Рыкарда) Перамога
Прэмія «Залаты мікрафон» Тэлебачаньне Марыё Касас (Улісэс) Перамога
XIV міжнародны фэстываль кароткамэтражнага і альтэрнатыўнага кіно у Бэнальмадэне Найлепшая тэлеперадача «Карабель» Перамога
Прэмія «Fotogramas de Plata» Найлепшы тэлевізійны актор Марыё Касас (Улісэс) Намінацыя
Прэмія «Fotogramas de Plata» Найлепшая тэлевізійная акторка Блянка Суарэс (Айноя) Намінацыя
Прэмія «TP de Oro» Найлепшая акторка Блянка Суарэс (Айноя) Намінацыя
2012 VII прэмія Punto Radio (Ля Рыёха) Найлепшы сэрыял «Карабель» Перамога[3]
Neox Fan Awards Найлепшы тэлесэрыял «Карабель» Перамога[4]
Neox Fan Awards Найлепшы тэлевізійны актор Марыё Касас (Улісэс Гармэндыя) Намінацыя
Neox Fan Awards Найлепшая тэлевізійная акторка Ірэнэ Манталя (Хулія Ўілсан) Перамога[4]
Neox Fan Awards Найлепшая тэлевізійная акторка Блянка Суарэс (Айноя Мантэра) Намінацыя
2013 Neox Fan Awards Найлепшы тэлевізійны актор Марыё Касас (Улісэс Гармэндыя) Перамога
Neox Fan Awards Найлепшы тэлесэрыял «Карабель» Намінацыя

Даты выхаду ў розных краінах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крана Тэлеканал Дата выхаду першай сэрыі Назва
Гішпанія Гішпанія Antena 3 17 студзеня 2011 (1 сэзон)
8 верасьня 2011 (2 сэзон)
18 кастрычніка 2012 (3 сэзон)
El Barco
Баўгарыя Баўгарыя AXN Bulgaria 13 чэрвеня 2011 (1 сэзон) Корабът
Польшча Польшча AXN Polonia 2 кастрычніка 2011 (1 сэзон) Statek
Вугоршчына Вугоршчына AXN Hungría 2 кастрычніка 2011 (1 сэзон) A bárka
Чэхія Чэхія AXN República Checa 9 кастрычніка 2011 (1 сэзон) Na lodi
ЗША ЗША V-ME 22 верасьня 2011 (1 сэзон)
26 красавіка 2012 (2 сэзон)
16 студзеня 2013 (3 сэзон)
The Boat: Lost
Расея Расея Sony Sci-Fi 28 кастрычніка 2011 (1 сэзон)
29 чэрвеня 2012 (2 сэзон)
4 верасьня 2013 (3 сэзон)
Ковчег
Бразылія Бразылія Globosat травень 2011 (1 сэзон) O Barco
Румынія Румынія AXN Channel 4 кастрычніка 2011 (1 сэзон) Vaporul
Украіна Украіна К1 28 ліпеня 2012 (1 сэзон)
1 верасьня 2012 (2 сэзон)
Корабель
Беларусь Беларусь Беларусь-1 30 верасьня 2013 (1 сэзон) Ковчег

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Бурбалка

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]