Блэд
| Блэд | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 501 м | ||
| Каардынаты | 46°22′07,69″ пн. ш. 14°06′50,31″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 4 | ||
| Паштовы індэкс | 4260 | ||
| Сайт | bled.si (слав.) | ||
| Блэд на мапе Славеніі Блэд | |||
Блэд (па-славенску: Bled, па-нямецку: Veldes) — горад у паўночна-заходняй часцы Славеніі, каля граніцы з Італіяй і Аўстрыяй. Знаходзіцца на беразе возера Блэйско, у Юлійскіх Альпах на ўсходзе ад нацыянальнага парку Трыглаў. Папулярны сярод турыстаў. У 2019 годзе ў горадзе жыло 4929 чалавек.
Геаграфія і транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Блэд разьмешчаны за 45 кілямэтраў на паўночны захад ад сталіцы краіны Любляны і за 10 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Есэніцэ. Прыблізна за 8 кілямэтраў на поўнач ад гораду праходзіць аўстрыйская граніца, за 40 кілямэтраў на захад — італьянская. Горад стаіць непадалёк на чыгуначнай і аўтадарожнай магістралі Любляна-Філях. Яшчэ некалькі аўтадарог з Блэду вядуць у горы, у нацыянальны парк Трыглаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Славяне пасяліліся тут у VII стагодзьдзі[2]. Блэдзкі замак упершыню згаданы пад сваёй нямецкай назвай Фэльдэс у 1004 годзе, калі ён быў падараваны імпэратарам Генрыхам II Альбуіну, Брыксэнскаму біскупу. У 1278 годзе ён разам з усёй Крайнай перайшоў да Рудольфа I пасьля Бітвы ля Сухіх Крут і з тых часоў уваходзіў у склад дзяржавы Габсбургаў ажно да канца Першай сусьветнай вайны, за выключэньнем пэрыяду 1809-1816 гадоў, калі ён належаў напалеонаўскім Ілірыйскім правінцыям.
Пасьля падзелу Аўстра-Вугоршчыны Блэд стаў перайшоў да Югаславіі і ператварыўся ў летнюю рэзыдэнцыю манархаў дому Карагеоргіевічаў, а пасьля Ёсіпа Броз Ціта. З 1991 году — у складзе незалежнай Славеніі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блэдзкі замак — замак, пабудаваны на верхавіне 130-мэтровай стромкай скалы над возерам. Упершыню згаданы ў 1004 годзе, з тых часоў шмат разоў перабудаваны і пашыраны.
- Царква сьв. Марціна.
- Гатэль «Віла» — былая летняя рэзыдэнцыя І. Броз Ціта

Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Prebivalstvo - izbrani kazalniki, naselja, Slovenija, letno — Statistical Office of the Republic of Slovenia.
- ↑ Плетерский А. Становление славянской государственности в Восточных Альпах // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana 2012. № 2 (12)